Раман «Нельга забыць» Уладзіміра Караткевіча выйшаў у фармаце аўдыякнігі
Выйшаў раман Уладзіміра Караткевіча «Нельга забыць» у фармаце аўдыякнігі ў агучванні Леаніда Дзеркача — паведамляюць audiobooks.by.

Адзін з ранніх раманаў класіка беларускай літаратуры быў скончаны ў 1962 годзе і меўся выйсці асобным выданнем у 1982. Але здараецца абсурдная неспадзяванка: памірае першы сакратар кампартыі Леанід Брэжнеў, і кніга пад назвай «Леаніды не вернуцца на Зямлю» падаецца цэнзарам крамольнай. Менавіта таму савецкаму чытачу раман быў вядомы выключна як «Нельга забыць» — назва, прыдуманая ў апошні момант, каб абысці цэнзуру.
…Праўнук беларуса Усяслава Грынкевіча, удзельніка паўстання 1863 года, сустрэў Ірыну Гораву, праўнучку рускага афіцэра Юрыя Горава, і пакахаў яе. Пакручастыя сцяжынкі Кліё зводзяць чарговы раз нашчадкаў лютых ворагаў, якія змагаліся не на жыццё, але на смерць. Каханне нашчадкаў захіляе нянавісць мінуўшчыны і дае надзею на лепшую будучыню.
Паслухаць аўдыякнігу можна тут.
Цяпер чытаюць
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары