На 15-гадовага брата адміна канала чыгуначнікаў завялі крымінальную справу
Адміністратар тэлеграм-канала «Live. Супольнасць чыгуначнікаў Беларусі» расказаў, што яго 15-гадовага брата тры дні трымалі на Акрэсціна. Сілавікі патрабавалі, каб выдалілі пратэсны канал чыгуначнікаў.

Адміністратар канала Сяргей кажа «Нашай Ніве», што справу на малодшага брата завялі яшчэ ў канцы лістапада — пачатку снежня па частцы 2 артыкула 208 КК (вымаганне). Ён называе гэту справу сфабрыкаванай, але пакуль не можа агучыць дэталі.
На мінулым тыдні 15-гадовага брата адміна затрымалі і на трое сутак змясцілі на Акрэсціна. За гэты час, як кажа Сяргей, не дапускалі ні бацькоў, ні адваката.
У пятніцу падлетка вызвалілі з-пад варты і накіравалі ў «Навінкі», дзе ён утрымліваецца па сёння. Крымінальная справа ў дачыненні да яго не спыненая, з хлопца ўзятая падпіска аб нявыездзе.
«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны
ПАДТРЫМАЦЬЗ пачатку вайны канал чыгуначнікаў публікаваў інфармацыю пра перамяшчэнне саставаў з вайсковай тэхнікай, а таксама паведамляў пра акцыі «партызанаў».
Цяпер чытаюць
«З расіян-наведнікаў працэнтаў 70 аказваліся ватнікамі». Экс-гід з музея ВАВ, якога затрымлівалі яго ж экскурсанты, цяпер папулярны ў Варшаве — пагутарылі з ім
Каментары