Ежа44

Плоў па-уйгурску: сямейны рэцэпт Розы Турарбекавай

Да 2021 года дацэнтка кафедры міжнародных адносін БДУ, а цяпер запрошаная прафесарка Гісенскага ўніверсітэта (Германія) Роза Турарбекава па просьбе сяброў і калег падзялілася на сваёй старонцы ў фэйсбуку рэцэптам уйгурскага плову. «Мяне заўсёды дзівіла любоў беларусаў да плову. Гэта не значыць, што беларуская кухня не прывабная. Гэта значыць, што беларусы — народ адкрыты і любіць усё новае», — адзначае выкладчыца.

Фота: Eugene Krasnaok / Unsplash

Па словах спадарыні Розы, яна наогул не сустракала людзей, якія не любяць плоў. «Хіба толькі мой сын, які вельмі прыдзірлівы, бо я яго карміла ім занадта часта».

Рэцэпт дастаўся Розе Турарбекавай ад мамы, якую навучылі уйгуры. Маці нейкі час працавала настаўніцай у раёне казахска-кітайскай мяжы. У гэтай частцы Казахстана кампактна жыве уйгурскае (джунгарскае) насельніцтва.

Рэцэпт

Для добрага плову вам спатрэбіцца 500 г тлустага мяса, пажадана бараніна. Але я гатую таксама і з ялавічынай (толькі тлустай), і з курыцай. А беларусы любяць у плове і свініну.

Вялікая цыбуліна, дзве-тры морквы. Алей сланечнікавы. Соль. Можна адну галоўку часнаку. Рыс — 200 г.

1 этап

Мяса нарэзаць сярэднімі кавалачкамі. Лук — колцамі ці паўколцамі. Моркву ВЫКЛЮЧНА саломкай. Нават гародніну трэба нарэзаць пэўным чынам, каб смак і стан да канца гатавання былі адпаведныя.

2 этап

У нагрэтую жароўню або казан складаеце мяса і чакаеце, пакуль уся вада з яго выкіпіць. Рабіць гэта на дастаткова моцным агні. Як толькі вадкасць выкіпіць, дадаць крыху сланечнікавага алею (1-1,5 сталовыя лыжкі) і адразу пакласці моркву. Памяшаць. На моцным агні і пры закрытым вечку тушыць з мясам, пакуль яно не памякчэе (працэс зойме пару хвілін). Затым пакласці цыбулю і таксама тушыць, пакуль яна не стане празрыстай. Заліць усё кіпенем так, каб усё было патоплена ў вадзе на палец таўшчынёй. Калі ўсё закіпіць, пасаліць (дадаць крыху менш сталовай лыжкі солі). Знізіць агонь да сярэдняга. Мяса ў цэлым павінна тушыцца 1,5 гадзіны.

3 этап

За 1 гадзіну да канца гатавання мяса запарыць рыс. Пры выбары рысу вельмі важна глядзець на яго якасць. Не варта браць гатунак язмін і прапараны рыс. Лепш прапарыць самой. Я бяру як басмаці, так і і круглы рыс. Гэта не так важна.

200 грам рысу заліць кіпенем, утапіць на палец таўшчынёй. Накрыць вечкам і пакінуць на 20 хвілін.

4 этап

Перад тым, як пакласці рыс, уключыць агонь мацней. Дадаць крыху вады, каб яе колькасць пастаянна захоўвалася. З запаранага рысу зліць ваду старанна. Адразу дадаць яго ў кіпячую жароўню. Разраўнаваць яго так, каб усё было на адным узроўні, і пераканацца, што вада крыху вышэй за гэты ўзровень (на адзін палец). Вада пры гэтым павінна кіпець. Знізіць агонь да мінімуму. Прыадкрыць ледзь-ледзь вечка, каб пара выходзіла. Пакінуць так на 40 хвілін.

5 этап

Вядома, заўсёды ёсць рызыка, што рыс прыгарыць. Але ні ў якім разе за ўсе 40 хвілін не мяшайце яго. Рыс наогул мяшаць пры гатаванні не рэкамендуецца. Ён павінен проста варыцца ў стацыянарным становішчы. Калі ў вас узніклі падазрэнні, што рыс прыгарае, то лепш дадаць крыху кіпеню. Зусім крыху. І не мяшайце нічога!

Праз 40 хвілін пераканайцеся, што ўся вада выкіпела. Выключыце агонь і цяпер перавярніце рыс. Закрыйце шчыльна вечкам і пакіньце яшчэ на 5 хвілін. Часам за 10 хвілін да канца гатавання ў сярэдзіну ўкручваюць галоўку часнаку. Плоў можна падаваць з кропам. Добра спалучаюцца смакавыя якасці.

Усім удачы! Усіх з Новым годам! Хай Ваш стол (дастархан) ніколі не збяднее!

Каментары4

  • ром
    07.01.2023
    на халяуку и хрэн салодки))
    а хто не любить плоу??
  • Kub
    07.01.2023
    А таварыш Роза не падзялілася як яны вынішчалі беларускую думку на фма?! НН, напішыце яшчэ рэцэптаў ад мамыколі!
  • Палескі балт
    08.01.2023
    Дзіўна, 0,5 мяса, 0,2 рыса... Дый старадаўнія джунгарцы па мойму зусім не ўйгуры. Тыя зваліся айраты. На колькі ведаю, іх маньчжуры-кітайцы разьвеялі па сьвету. Іх больш не існуе, адныя аскепкі, напрыклад, калмыкі паміж Богам і Волгай...

Цяпер чытаюць

Дзмітрыя Лукашэнкі не было з бацькам і братамі на адзначэнні 3 Ліпеня3

Дзмітрыя Лукашэнкі не было з бацькам і братамі на адзначэнні 3 Ліпеня

Усе навіны →
Усе навіны

Правакатар з Беларусі напаў на Паўла Латушку ў Варшаве32

Катаванне перфаратарам. Мінчанка сутыкнулася з «вечным» рамонтам у суседзяў

Памятаеце выпускніка інстытута ФСБ, які раскатваў па Гродне са сцягам Наваросіі? Цяпер ён стаў варшаўскім бізнэсменам33

«Апрануў самае дарагое, што было». Выпускнік БДУІР прыйшоў на ўручэнне дыплома ў даспехах і з мячом ВІДЭА4

У Азербайджане вырашылі закрываць рускамоўныя школы42

Азаронак пасля разносу Лукашэнкам «Беларусьфільма» прыехаў здымаць стужку на Гомельшчыну7

«Не магу больш без цябе я». Настасся Рыдлеўская выпусціла больш чым спрэчны кліп11

Як айцішнік легалізаваўся ў Чэхіі: там бан для беларусаў, але ёсць лайфхак5

Польская пракуратура патрабуе пастрожыць прысуд беларусу за шпіянаж

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзмітрыя Лукашэнкі не было з бацькам і братамі на адзначэнні 3 Ліпеня3

Дзмітрыя Лукашэнкі не было з бацькам і братамі на адзначэнні 3 Ліпеня

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць