Свет44

У Маскве закідалі кувалдамі пасольства Фінляндыі ў Расіі

Сёння ў Маскве нейкія людзі, якія хавалі свае твары за маскамі, правялі акцыю каля пасольства Фінляндыі ў Расіі. Яны перакінулі цераз плот пасольства некалькі кувалдаў, паведамляе РБК.

У пасольстве ў каментарыі рэсурсу РБК паведамілі, што ў выніку акцыі ніхто не пацярпеў.

«Пацвярджаем, што ў дачыненні да пасольства Фінляндыі ў Расійскай Федэрацыі было сёння здзейснена хуліганскае дзеянне каля 12-й гадзіны па маскоўскім часе. У двор пасольства з вуліцы было перакінута некалькі кувалдаў. У сувязі з інцыдэнтам у пасольстве ніхто не пацярпеў, і ён не прычыніў матэрыяльнай шкоды. У гэты момант Міністэрства замежных спраў Фінляндыі разглядае захады ў сувязі з хуліганскімі дзеяннямі», — паведамілі ў амбасадзе.

Кувалда ў апошні час аформілася як сімвал прыватнай вайсковай кампаніі «Вагнер» — узброенага фармавання, якое належыць «пуцінскаму кухару» Яўгену Прыгожыну. У пачатку лістапада тэлеграм-каналы, блізкія да ПВК «Вагнер», распаўсюдзілі відэа пакарання смерцю былога зняволенага Яўгена Нужына, які быў завербаваны Прыгожыным у ПВК, а пасля здаўся ў палон украінцам і запісаў некалькі інтэрв'ю з антыпуцінскім зместам. У якасці прылады для забойства прымянялася акурат кувалда. З таго часу яна стала свядома пашырацца «вагнераўцамі» ў якасці сімвалічнага сродку застрашвання. Так, яе з бутафорскімі слядамі крыві даслалі ў пасылцы ў Еўрапарламент, і ўвогуле гэтая прылада ўсялякімі спосабамі абыгрываецца. 

Каментары4

  • Злобный вожык
    20.12.2022
    Что с них взять, кроме анализов. И те с гвоздями.
  • a.hto.tam.idze
    20.12.2022
    Шпанская мушка,
    Кепская ідэя. У Расеі акцыю могуць успрыняць як асабісты камплімент у бок прэзідэнта.
  • Пяшыця правільна
    21.12.2022
    Молатамі,а не кавалдамі.расейшчына.

Цяпер чытаюць

Яму выбілі чатыры зубы, а пасля выкінулі з краіны. Цяпер былога палітвязня арыштавалі ў Латвіі з шасцю мігрантамі ў машыне20

Яму выбілі чатыры зубы, а пасля выкінулі з краіны. Цяпер былога палітвязня арыштавалі ў Латвіі з шасцю мігрантамі ў машыне

Усе навіны →
Усе навіны

«Проста ў нас шапіто скончылася». У Белдзяржцырку патлумачылі, чаму вымушаныя шукаць адразу 15 супрацоўнікаў7

Пасля канцэрта Макса Каржа ў Франкфурце распачалі 11 крымінальных спраў3

Ашуканцы дураць школьнікаў праз фальшывыя сайты з гатовымі хатнімі заданнямі2

«Робіцца гэта за грошы расіян». «Белпол» расказаў, як Беларусь рыхтуецца да вайны33

У Мінску роўпджампер упаў з вышыні праз памылку пры мацаванні страхоўкі

Пасля здзелкі Трампа з Пуціным ЕС пачаў рыхтаваць новыя санкцыі супраць расійскай нафты1

У Эстоніі судзяць беларускага мянялу — за тры месяцы праз яго пракруцілі 861 тысячу еўра

Сусветная эканоміка ўсё больш падобная да літары К. Дзе на ёй знаходзіцца Беларусь?2

Гамельчука судзілі за вялікі хабар. Самае цікавае, як ён яго патраціў1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Яму выбілі чатыры зубы, а пасля выкінулі з краіны. Цяпер былога палітвязня арыштавалі ў Латвіі з шасцю мігрантамі ў машыне20

Яму выбілі чатыры зубы, а пасля выкінулі з краіны. Цяпер былога палітвязня арыштавалі ў Латвіі з шасцю мігрантамі ў машыне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць