Грамадства

У школах запускаюць эксперымент па харчаванні

З 19 снежня 21 беларуская школа далучыцца да пілотнага праекта Міністэрства адукацыі. У прэс-службе ўрада паведамілі, што з яго дапамогай плануюць вывучыць смакавыя перавагі школьнікаў і ўдасканаліць арганізацыю іх харчавання. Ужо падпісаная адпаведная пастанова ўрада.

Для эксперыменту выбралі па тры школы ў кожнай вобласці плюс тры ў Мінску. 

Першы раз школьнікі наведаюць сталовую прыкладна праз 3,5 гадзіны пасля пачатку заняткаў — гэта пазней, чым было раней. Прытым на сталах у іх будзе не сняданак, а абед, бо вучні, маўляў, прыходзяць у школу, ужо паснедаўшы дома, і ў выніку прыгатаваныя школьнымі кухарамі стравы застаюцца недаедзенымі.

Колькасць паходаў у сталовую будзе залежаць ад часу знаходжання ў школе. Калі яно ад 3,5 да 6 гадзін, то дастаткова аднаразовага харчавання, ад 6 да 10 гадзін — двухразовага, а больш за 10 гадзін ужо прадугледжвае трохразовае харчаванне.

У вясковых школах эксперыментаваць не будуць, усё застанецца, як і раней.

Ва ўрадзе таксама падкрэслілі, што прадугледжана распрацоўка дзённага меню, а на яго аснове з'явіцца і прыкладнае двухтыднёвае з улікам смакавых пераваг па выніках анкетавання бацькоў і школьнікаў.

Праект плануюць завяршыць 30 красавіка, пасля чаго прааналізуюць яго вынікі.

Раней праблема школьнага харчавання падымалася на самым высокім узроўні: сам прэм'ер Раман Галоўчанка казаў, што вучням прапануюцца «заведама нясмачныя, аднастайныя, неэстэтычна аформленыя стравы» і з гэтым трэба штосьці рабіць.

Чытайце таксама:

У Гродне і Віцебску вучням у школах арганізуюць «шведскі стол»

Галоўчанку не падабаецца школьнае харчаванне: «заведама нясмачныя, аднастайныя, неэстэтычна аформленыя стравы»

Каментары

Цяпер чытаюць

Дэпутат Клішэвіч стаў кандыдатам гістарычных навук з дысертацыяй пра разлажэнне беларускага камсамола ў часы «перабудовы»4

Дэпутат Клішэвіч стаў кандыдатам гістарычных навук з дысертацыяй пра разлажэнне беларускага камсамола ў часы «перабудовы»

Усе навіны →
Усе навіны

У Шатландыі сям'я знайшла сваю котку праз шэсць гадоў пасля таго, як яна згубілася1

Сустрэчу Рыжанкова з Сікорскім папрасіў Мінск. Што каманда Ціханоўскай абмяркоўвала з палякамі да і пасля яе21

Упаў з лесвіцы і разбіўся насмерць расійскі тэлевядучы Сяргей Саседаў29

«Настойліва рэкамендавалі» не хаваць яе на радзіме». Муж Святланы Курс расказаў новыя падрабязнасці пра яе пахаванне 7

Вялікабрытанія пераглядзіць пагадненне з Маўрыкіем аб перадачы архіпелага Чагас3

У ААН 50 краін і ЕС заклікалі Расію да прыпынення агню. ЗША не далучыліся, Расія адмахнулася29

Заснаваны беларусамі стартап купіў музычную платформу

На таргах прадалі закінуты санаторый пад Ракавам

Ад заўтра ў Мінску пачнуць уключаць ацяпленне4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дэпутат Клішэвіч стаў кандыдатам гістарычных навук з дысертацыяй пра разлажэнне беларускага камсамола ў часы «перабудовы»4

Дэпутат Клішэвіч стаў кандыдатам гістарычных навук з дысертацыяй пра разлажэнне беларускага камсамола ў часы «перабудовы»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць