Грамадства33

Удзельнікі «Еўрабачання» ад Беларусі знайшліся на Валадарцы

Браты-музыкі з гурта Litesound Дзмітрый і Уладзімір Каракіны знайшліся ў СІЗА-1. 

Паводле папярэдняй інфармацыі праваабаронцаў, Дзмітрыю і Уладзіміру Каракіным інкрымінаваны арт. 342 КК (актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак).

Нагадаем, пра іх затрыманне лукашысцкія тэлеграм-каналы напісалі 13 кастрычніка — паводле іх, браты «ўдзельнічалі ў незаконных маршах з перакрыццем дарог, заклікалі і агітавалі ў сацыяльных сетках, супрацоўнічалі з экстрэмісцкімі арганізацыямі».

Каб затрымаць 36-гадовага Дзмітрыя і 32-гадовага Уладзіміра Каракіных, да іх у дом уламіўся САХР у поўнай экіпіроўцы.

Браты заснавалі гурт у 2005 годзе, яшчэ ў школе. Гэта адзін з самых вядомых эстрадных гуртоў Беларусі. Першую міжнародную ўзнагароду яны выйгралі ў 2006 годзе — на Festival Internazionale di Maiori ў Італіі.

З гэтага часу іх кар'ера ішла ў гару: у 2010-м яны прадставілі Беларусь на фестывалі «Новая хваля» ў Юрмале, а ў 2012-м — на «Еўрабачанні». Праўда, там яны не патрапілі ў фінал, але атрымалі ўзнагароду Eurostar Award, конкурс па выніках «Еўрабачання», дзе пераможцаў вызначаюць анлайн-галасаваннем. 

Уладзімір таксама аўтар песень. Ён пісаў іх не толькі для гурта, але і для іншых зорак эстрады: Рыты Дакоты, Ганны Шаркуновай, Веры Карэтнікавай і іншых.

Яшчэ нядаўна яны былі ў фаворы. Менавіта Litesound стварыў гімн для Чэмпіянату свету па хакеі ў 2014-м годзе і гімны некалькіх спартыўных каманд. Музыкі ўдзельнічалі ў конкурсе песень цырымоній адкрыцця і закрыцця другіх Еўрапейскіх гульняў 2019 года, а таксама штогод выступалі на «Славянскім базары».

З паведамлення ў канале сілавікоў вынікала, што братоў затрымалі за ўдзел у дэманстрацыі 16 жніўня 2020 года, найбольшага шэсця за ўсю гісторыю незалежнай Беларусі. Таксама сілавікі сцвярджаюць, што «ў доме знайшоўся арсенал незарэгістраванай зброі, які належаў іх бацьку». Па якасці фота цяжка сказаць, што гэта за зброя, але большасць яе адназначна не баявая.

Падтрымаць музыкаў можна лістамі, бандэролямі і грашовымі пераводамі: Каракін Дзмітрый Юр'евіч або Каракін Уладзімір Юр'евіч (яны сядзяць у розных камерах). СІЗА-1. 220030, Мінск, Валадарскага, 2. Нагадаем, што грашовыя пераводы ў СІЗА-1 можна рабіць толькі з поштаў, праз інтэрнэт-банкінг няможна. 

Тры надзейныя спосабы падтрымаць іншых вязняў «Валадаркі»

Каментары3

  • Только ложки и балалайка, да боярышник
    26.11.2022
    Участники Евровидения, а это уже, в современной, лукашенковской Беларуси - крамола. Это же не участники скрепоносного конкурса игры на ложках и балалайке России, да конкурса по употреблению настойки боярышника, что полностью реабилитировало бы в глазах лукашистов.
  • Алек. Ру
    26.11.2022
    І канца не відаць затрыманняў. Такое ўражанне, што за кратамі паўкраіны, а можа і больш. Поўны адчай
  • Странный маневр
    27.11.2022
    Мдя, на Евробачанне в РБ так просто не попадают...

Цяпер чытаюць

Дзве беларускія фуры трапілі пад удары дронаў на расійскай мяжы. Адна цалкам згарэла ВІДЭА22

Дзве беларускія фуры трапілі пад удары дронаў на расійскай мяжы. Адна цалкам згарэла ВІДЭА

Усе навіны →
Усе навіны

Упершыню з 2022 года міністр замежных спраў Германіі сустрэўся з Лаўровым7

«Ведаеце, Лукашэнка не прэзідэнт». Яны так усміхнуліся, кіўнулі». Дэпартаваны з Грузіі Леў Міхееў расказаў, як з ім абыходзіліся ў Арменіі3

Саюз палякаў у Беларусі аднаўляе магілу польскага генерала пад Гроднам ФОТАФАКТ34

Трамп не пусціў CNN на борт свайго самалёта1

Цягнік, які ішоў з расійскай Анапы ў Мінск, затрымаўся ў дарозе праз пашкоджанне ўкраінцамі чыгункі на Браншчыне1

Прэзідэнтам FIDE стаў былы расіянін з казахстанскім пашпартам. Ён знаходзіцца пад украінскімі санкцыямі2

Мінчанка Ангеліна, якая прасіла ў Лукашэнкі кватэру за тройню, атрымала жыллё35

Трамп спадзяецца на пагадненне паміж Зяленскім і Пуціным яшчэ да суровай зімы2

На прыпынкавых павільёнах у Мінску дададуць новыя агароджы

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзве беларускія фуры трапілі пад удары дронаў на расійскай мяжы. Адна цалкам згарэла ВІДЭА22

Дзве беларускія фуры трапілі пад удары дронаў на расійскай мяжы. Адна цалкам згарэла ВІДЭА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць