Свет22

Расійскія СМІ: Абвясціўшы мабілізацыю, Пуцін вырашыў адпачыць

Расійская журналістка Фарыда Рустамава, спасылаючыся на крыніцы ў Крамлі, паведаміла, што пуцінскі зварот да нацыі аб мабілізацыі быў запісаны загадзя. Яго паказалі ў эфіры раніцай 21 верасня, а пасля таго, як у гэты самы дзень расійскі лідар наведаў Ніжні Ноўгарад, «у Пуціна пачаўся перапынак у публічнай дзейнасці», які будзе доўжыцца як мінімум тыдзень.

Каб адсутнасць Пуціна не кідалася ў вочы, ён нібыта зрабіў шмат так званых «кансерваў» — загадзя знятых двухбаковых сустрэч, якія прэс-служба публікуе ў патрэбны ёй час. «Кансервы» плануецца выкарыстоўваць як мінімум да будучага чацвярга, калі ў Пуціна ў графіку стаіць візіт у буйны прамысловы рэгіён, піша Рустамава.

Адзін з яе суразмоўцаў заявіў, што з вечара 21 верасня Пуцін адпачывае «душой і целам» у сваёй рэзідэнцыі на Валдаі ў Наўгародскай вобласці. 23 верасня яго не было на канцэрце ў цэнтры Масквы ў падтрымку «рэферэндумаў» на акупаваных тэрыторыях Украіны. Як заяўляў яго прэс-сакратар Дзмітрый Пяскоў, прычынай гэтаму нібыта стала праца ў Крамлі.

Каментары2

  • Абыр
    24.09.2022
    В бункер спрятался.
    Через недельку высунет нос, принюхается, если все спокойно, вылезет.
  • кемлік
    25.09.2022
    Нікалаша недароблены. Усё па граблях крочыць.

Цяпер чытаюць

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?16

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?

Усе навіны →
Усе навіны

Класкоўскі: На гандаль людзьмі Лукашэнка гатовы, на лібералізацыю — не7

Два дні разам — і зноў цягнік у Вільню. Як чатыры гады чакання польскай карты побыту выпрабоўваюць шлюб беларусаў2

Стала вядома імя другога пілота FlyDubai, які напаў на капітана самалёта, што ляцеў у Тэль-Авіў3

Швейцарскія ледавікі пакрылі воўнай. Вынік перасягнуў чаканні

Лічыце свой ананімны акаўнт бяспечным? ШІ можа раскрыць вашу асобу7

У вёсцы пад Мінскам стаяць хаты, якія выглядаюць як сапраўдныя творы мастацтва ФОТЫ2

«У доме жывуць у асноўным пенсіянеры, алкашы». Гамяльчук прадае кватэру, не хаваючы ўсіх нюансаў2

У расійскім цягніку на Паўночным Каўказе ўзбунтаваліся зняволеныя2

Мужчына ў Мінску пайшоў на працу. Яго шукаюць ужо чацвёрты дзень

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?16

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць