Грамадства2525

Стала вядома, якія выбары збіраецца праводзіць Нацсавет з Цапкала і Карач

Палітыкі на чале з Веранікай Цапкала, Вольгай Карач і Дзмітрыем Балкунцом збіраюцца правесці выбары ў альтэрнатыўны парламент. Яны просяць ААН, АБСЕ, Савет Еўропы, Еўрапейскі парламент аказаць ім дапамогу ў правядзенні выбараў і даслаць міжнародных назіральнікаў. Вось як будзе выглядаць гэты Нацсавет (цяпер дзейнічае часовы склад).

Па задуме, Нацыянальны савет Рэспублікі Беларусь будзе абірацца на 2 гады, у склад увойдуць 45 чалавек. У ім будзе некалькі камітэтаў — па развіцці грамадзянскай супольнасці і канстытуцыйнай рэформе, па нацыянальнай бяспецы, па эканоміцы і фінансах, па міжнародных справах, па правах чалавека, вызваленні і рэабілітацыі палітычных зняволеных і іншыя.

Як расказваюць аўтары ідэі, такая альтэрантыва парламенту будзе дзейнічаць у час да змены рэжыму і ў транзітны перыяд.

Як менавіта будуць праводзіцца выбары ў Нацсавет, пакуль не ясна.

Гэтую прапанову, агучыў палітолаг Дзмітрый Балкунец, яе ўжо прадставілі частцы актывістаў і дыпламатаў. 

У склад часовага Нацсавета, які будзе арганізоўваць выбары ў пастаянны Нацсавет, уваходзяць 17 чалавек. Гэта:

  1. Дзмітрый Балкунец.
  2. Вераніка Цапкала.
  3. Вольга Карач.
  4. Анатоль Котаў.
  5. Яўген Вільскі.
  6. Валерыя Валодзіна.
  7. Вадзім Дзмітранок.
  8. Вячаслаў Япішка.
  9. Вольга Катовіч.
  10. Міхаіл Кучараў.
  11. Антон Малкін.
  12. Таццяна Сівачэнка.
  13. Аляксей Францкевіч.
  14. Руслан Хазін.
  15. Вера Хортан.
  16. Любоў Шабаршына.
  17. Віталь Дзядзюк.

У Нацыянальны савет Цапкала і Карач увайшлі 17 чалавек. Хто гэтыя людзі?

Каментары25

  • Клубника в сметане
    11.08.2022
    Уважаемая Вероника, Вы напрасно переживаете что было на конференции и как должно было бы быть по Вашему мнению. На сегодняшний день  Вы продемонстрировали свои способности в  сопротивлении. Ваш талант необходим Новой Белоруси и Вы сможете добыть себе имя в политической борьбе! Живе Беларусь и помоги Вам Бог!
  • Вітажэнец
    11.08.2022
    Хто усе этия людзи?
  • Гервасій Выліваха
    11.08.2022
    Спыніце Зямлю - я сыходжу ;)

Цяпер чытаюць

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў15

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў

Усе навіны →
Усе навіны

ЦРУ папярэдзіла еўрапейскія ўрады аб магчымай атацы расійскіх дронаў на Іспанію, Францыю або Італію5

«На ракеце». Зяленскі рэзка адказаў расійскім журналістам17

У Беларусі можна цалкам законна прадаваць і купляць кватэры і машыны за даляры. Вось як гэта зрабіць7

«Усе мамкі, не разбіраючыся, супраць». Ціханоўскі падзякаваў мужчынам за непублічную падтрымку95

Пачобут у ЗША сустрэўся з Коўлам ФОТАФАКТ2

Сі Дзіньпін прыбыў у ЗША з трохдзённым візітам, Трамп асабіста сустрэў яго ў аэрапорце5

Навукоўцы знайшлі пах, які прымушае людзей больш траціць у сэканд-хэндах

Навукоўцы высветлілі, дзе на Зямлі найбольшыя шанцы перажыць глабальную катастрофу4

«Ён выбраў мяне сам». У Гомелі 19‑гадовая дзяўчына збірае грошы на ўласнага каня5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў15

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць