Грамадства2020

25-гадовы сябар Гігіна, які нідзе не працаваў, стаў намеснікам гендырэктара «Камволя». Хто ён такі? 

Камсамолец Ягор Макарэвіч, да таго нічым не вядомы, пахваліўся ў сацсетках, што стаў намеснікам генеральнага дырэктара «Камволя» па кадрах і ідэалогіі. Хлопец фактычна нідзе не працаваў, акрамя як у сімулякры моладзевага парламента. Як яму ўдалося так узляцець? 

25-гадовы Ягор Макарэвіч нарадзіўся ў Мінску, маці працавала на розных дзяржаўных прадпрыемствах. Сам Ягор скончыў, як пазначае на сваёй старонцы ў фэйсбуку, БДУ і Акадэмію кіравання. 

Ён шматгадовы актывіст рознага роду сімуляцый таго, чаго ў рэальнасці не існуе, кшталту «моладзевых саветаў дэпутатаў» і «моладзевага парламента». 

Генератар бясконцых спічаў у фэйсбуку з перафразамі Лукашэнкі, якія лайкаюць функцыянеры БРСМ, ідэолагі і Шпакоўскі. 

Усе дэталі гісторыі ўцягвання Ягора ў працу па падтрымцы лукашэнкаўскага курса невядомыя, імаверна, гэтаму моцна паспрыяў БРСМ і яго сувязі з людзьмі кшталту Вадзіма Гігіна — першае фота, дзе Макарэвіч і Гігін выступаюць з адной трыбуны, хлопец апублікаваў яшчэ тады, калі яму было 17 гадоў. 

За кошт энергіі і, у цэлым, беднаты такога роду арганізацый на талковыя кадры, стаў зоркай сімуляцыі «дыялогу ўладаў з моладдзю».

У лукашэнкаўскія палітычныя колы яго прывяла колішняя сенатарка, а цяпер першая намесніца міністра адукацыі Ірына Старавойтава, якая ў час сваёй кадэнцыі ў Савеце Рэспублікі была старшынёй камісіі па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці.

Для імітацыі дыялогу з моладдзю яна ўзяла Макарэвіча сваім памочнікам. Пасля прызначэння ў Мінадукацыі ўладкавала яго сваім памочнікам там, але ніякай рэальнай работы Макарэвіч не рабіў — займаўся сваім праектам «моладзевага парламента», дзе быў кіраўніком. 

2020 год даў шанец такім Макарэвічам праявіць сябе. 

Ягор ад імя «моладзевага парламента» апублікаваў фэйкавы рэйтынг кандыдатаў у прэзідэнты сярод «прадстаўнікоў актыўнай моладзі горада Мінска».

У ім Лукашэнку напісалі 61%, але не была патлумачана выбарка ўдзельнікаў, ніхто пра такое апытанне не чуў, што нарадзіла адпаведныя жарты, што Лукашэнка набірае 61% нават сярод апытання паміж трыма бээрсээмаўцамі. 

Менавіта такі працэнт у сталіцы пазней Аляксандру Лукашэнку напісаў Цэнтрвыбаркам. У той жа час «Наша Ніва» публікавала звесткі сацыёлагаў з Акадэміі навук, што рэйтынг Лукашэнкі перад выбарамі ў Мінску складаў усяго 24%. У жніўні 2020-га на тых участках у Мінску, дзе за падлікам галасоў дазволілі сачыць назіральнікам, Лукашэнка атрымліваў усяго ад 10 да 35% галасоў.

Перад выбарамі Ягор таксама выступаў з прапагандай Лукашэнкі як бяззменнага лідара.

«Неаднойчы бываў за мяжой і магу сказаць, што нават краіны Заходняй Еўропы часам саступаюць Беларусі ў плане ўпарадкаванасці, не кажучы ўжо пра СНД», — казаў ён у інтэрв'ю. Але гэта няпраўда — «Наша Ніва» праверыла базу перасячэнняў мяжы і выявіла, што Макарэвіч ніколі ў жыцці не бываў у Еўропе. 

Яго ўяўленні аб замежжы сфарміраваныя Масквой і Піцерам, куды ён з 17 гадоў, разам з Гігіным і цяперашнім кіраўніком БРСМ Лук'янавым, пачаў катацца на канферэнцыі кшталту «Паседжанняў Рады Моладзевай палаты пры Парламенцкім Сходзе Саюза Беларусі і Расіі» як прадстаўнік беларускай моладзі.

Адзін раз Макарэвіч бываў у Азербайджане, на гэтым яго геаграфічная эрудыцыя сканчаецца. 

Макарэвіч выступаў перад студэнтамі, крычаў у мегафон перад амерыканскім пасольствам, ускладаў з Качанавай кветкі і абяцаў «вайну моладзі супраць фэйкаў». 

Калегі па цэху сапраўды лічаць, што ў яго ёсць талент і вялікая будучыня ў лукашэнкаўскай Беларусі. 

«Унікальны выпадак для сістэмы, калі такі малады чалавек ужо можа серыйна генераваць бессэнсоўшчыну з пасылам «За Радзіму, за Сталіна!», тонка счытваць меседжы Лукашэнкі, паўтараць гэта сваімі словамі і без запінак — гэта тое, чаму пад канец жыцця навучыцца не кожны адстаўны палкоўнік на пасадзе ідэолага.

Адна ў яго бяда — фактычна нідзе не працаваў, ні ў чым не разбіраецца, раней такіх называлі камсамольцамі», — лічыць чалавек, які перасякаўся з Макарэвічам. 

На «Камволі» — прадпрыемстве на 800 супрацоўнікаў — Макарэвіч будзе адказваць за падбор кадраў і тлумачэнне палітыкі Лукашэнкі. 

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары20

  • Falkenhorst
    25.07.2022
    Ня ведаў, што спадар Г. прапіхвае (даруйце за каламбур) сваіх маладых "паплечнікаў" у дзяржаўныя пасады. Далёка пойдзе камсамолец.
  • SHOS
    25.07.2022
    Зависть плохое чувство. Это талантливые ребята.
    Шучу конечно. Это же какое скотство творится, что просто профанов назначают на такие должности. Сидят на убыточных предприятиях и пилят бюджет. Красотища неимоверная.
  • кам вольны
    25.07.2022
    ну ўсё - Камволь стане яшчэ "багацей"

Цяпер чытаюць

Жонка агента-каханка Анжалікі Мельнікавай звязаная з арганізацыяй Руская мадэль эфектыўнага спакушэння25

Жонка агента-каханка Анжалікі Мельнікавай звязаная з арганізацыяй Руская мадэль эфектыўнага спакушэння

Усе навіны →
Усе навіны

На мяжы Беларусі і Украіны праходзіць найбуйнейшы абмен палоннымі ў фармаце 1000х10007

«Мы ўсе рускія». Дэпутат Дзяржаўнай думы заявіў, што мэта вайны — стварыць адзіную дзяржаву Расіі, Беларусі і Украіны25

На пажары ў Камянецкім раёне загінулі двое дзяцей

У Расіі мама папрасіла знаёмага ўтапіць сваю 12-гадовую дачку, бо тая кепска сябе паводзіла1

«Мы ўсе гасударавы людзі». Каранік на развітанне заявіў пра сваю вернападданасць14

Схемы, па якіх дзейнічае ГБ. Выйшла расследаванне пра піцерскіх сексотаў ФСБ

Памёр 19-гадовы мінскі міліцыянер16

«Шмону ўжо няма»: як цяпер правяраюць беларусаў на мяжы з Літвой

У самым сэрцы Варшавы пачала сваю працу беларуская крама Vyraj1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Жонка агента-каханка Анжалікі Мельнікавай звязаная з арганізацыяй Руская мадэль эфектыўнага спакушэння25

Жонка агента-каханка Анжалікі Мельнікавай звязаная з арганізацыяй Руская мадэль эфектыўнага спакушэння

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць