Каментары да артыкула

У тэлеграм-акаўнце зніклага Анатоля Котава заўважылі дзіўную актыўнасць

  • як дзеці
    14.06.2026
    Вядома, што даўно ў Беларусі

    Як там 10 000 дяларяаў сабараных за інфармацыю пра Мельнікаву?
  • Ці ў Расеі
    14.06.2026
    як дзеці, а можа і ў Маскве. Ён жа з Турцыі на яхце ў бок Расеі адчаліў.
  • Н
    14.06.2026
    Дзіўная актыўнасць - гэта паехаць у Турэччыну, на Чарнае мора.
  • Давераная крыніца Лявончыка
    14.06.2026
    З гэтай нагоды мы аб'яўляем збор данатаў, каб высветліць дакладна, што здарылася з гэтым нумарам. Нашая мэта - 10000 эўра. Калі ласка, данацім ТОЛЬКІ на прыватны рахунак Аляксея, каб усё было дакладна сумленна і падсправаздачна грамадскасці, як было заўсёды.
    Працуем далей і разам!
  • Ыван
    14.06.2026
    Я думаю что Толик давно уже собой рыбок кормит посередине черного моря, принелепейшая смерть. Сам отдал себя в руки, сев на русскую яхту….
  • Саша
    14.06.2026
    Лявончык , Азарау́ , Котау́ , Вячоркі , Лябедзька , Латушка , Ганчар
  • Вася
    14.06.2026
    Саша, чаму адныя мужчыны? А жанчынкі ад Мельнікавай да Мартынавай?
  • Ну
    14.06.2026
    Саша, ёсць пытанні да спіса, але галоўнае: што ў ім робіць скрадзены і забіты Ганчар?
  • .
    14.06.2026
    Блытаніна напісана. Што такое "польскі нумар Котава ў Telegram падсвяціўся як актыўны"?
    Няўжо складана напісаць простымі словамі паслядоўна, што адбывалася на экране?
    Нібыта тлумачыць пенсіянер, які не разумее электроніку і пужаецца яе (пры гэтым ведаю пенсіянераў, якія дакладна растлумачаць, а не вось так).

    Ёсць розніца паміж нумарам тэлефона і акаўнтам тэлеграм. Мяркую, размова не пра акаўнт (і загаловак "у тэлеграм-акаўнце зніклага Анатоля Котава заўважылі дзіўную актыўнасць" некарэктны).
    Няўжо Лявончык назіраў за акаўнтам, апошняя актыўнасць у якім была летась, і ўбачыў, што статус змяніўся на "анлайн"? Наўрад ці.

    Хутчэй, на стары нумар Котава стварылі новы акаўнт. Чалавек, які гэта зрабіў, меў доступ да сім-карты са старым нумарам Котава. Ён або ведаў пароль ад старога акаўнта і выдаліў яго папярэдне, або запытаў выдаленне акаўнта пры забытым паролі, якое пасля смс-пацвярджэння адбываецца праз 7 дзён.
    Лявончык і іншыя, што мелі ў кантактах нумар Котава, атрымалі паведамленне "Котаў зараз у тэлеграм" (скрыншот ёсць у артыкуле reform.news).
    Пасля новы ўладальнік нумара чамусьці выдаліў новы акаўнт.

    Ясна і чаму "гісторыя вычышчана" - гісторыя размоў захоўвалася ў старым акаўнце, яе і не магло быць у новым.

    Дадатковы фактчэкінг зрабіць нескладана. Можна патэлефанаваць на гэты нумар або спытаць у жонцы Котава, ці актыўны нумар, хто за яго плаціць.
    Паглядзець, ці ёсць на ім WhatsApp, можна і Viber.
    Калі нехта невядомы ўвесь час плаціў за нумар Котава, вось і пытанне да польскіх праваахоўнікаў - яны могуць паглядзець, хто і адкуль гэта рабіў, адкуль былі падключэнні.
    Але хутчэй нумар далі новаму кліенту.

    Я не кажу чагосьці звыш-айцішнага, гэта бытавы ўзровень карыстальніка, які павінны мець кіраўнікоў беларускіх ініцыятыў і журналісты.
    І чарговы раз: ну вось чаму няма спасылцы на першакрыніцу - допіс Лявончыка? І самі мінімальны факт-чэкінг не робіце, і ўскладняеце яго для чытачоў.

 

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць