Улада

Лукашэнка: Беларусь бяздоказна абвясцілі памагатым агрэсара

«А ўслед за гэтым неадкладна былі ўведзеныя чарговыя санкцыі, а пляцоўка для перамоваў замененая», — крыўдуе Лукашэнка.

На пасяджэнні Рады бяспекі Лукашэнка заявіў, што бягучая сітуацыя вакол краіны — ён працягвае пазбягаць слова «вайна» ці «напад Расіі на Украіну» — і яе ўплыў на сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі «з'яўляецца адным з найбольш актуальных для дзяржавы пытанняў і стаіць у адным шэрагу з гарантаваннем яе ваеннай бяспекі». 

Па яго словах, з «пачаткам расійскай аперацыі ва Украіне завяршылася цэлая гістарычная эпоха».

«Калі ў гэтай сітуацыі казаць пра Беларусь, то наш выбар быў відавочны.

Пасля выяўлення бясспрэчных фактаў аб рэальнай пагрозе нацыянальнай бяспецы — вы памятаеце 2020 год — намі былі прынятыя неабходныя меры для абароны сваёй краіны.

Абсалютна правамерна задзейнічаны механізм ваеннай падтрымкі ў рамках нашага Саюза Беларусі і Расіі», — адзначыў Лукашэнка.

Ён расказаў, што амаль адразу пасля пачатку актыўнай фазы баявых дзеянняў на тэрыторыі Украіны, Беларусь традыцыйна пастаралася наладзіць дыялог паміж бакамі канфлікту.

«Мы чарговым разам прапанавалі Расіі і Украіне бяспечнае месца для перамоваў, — адзначыў Лукашэнка. — Наша ініцыятыва была імі пачутая і з удзячнасцю прынятая — у Беларусі ўжо прайшлі тры сустрэчы, дзе былі вызначаныя шляхі руху да мірнага ўрэгулявання».

Аднак прафесійныя дзеянні беларускіх вайскоўцаў і дыпламатаў засталіся незаўважанымі на Захадзе, на думку Лукашэнкі.

«Бяздоказна і беспадстаўна Беларусь была абвешчаная «памагатым агрэсара», а ўслед за гэтым неадкладна былі ўведзеныя чарговыя санкцыі, а пляцоўка для перамоваў замененая», — крыўдуе Лукашэнка.

Упершыню Аляксандр Лукашэнка ўжыў гэтае слова — агрэсар.

Перад нападам на Украіну Аляксандр Лукашэнка ў інтэрв'ю расійскаму прапагандысцкаму ТВ заяўляў, што вайна ва Украіне працягнецца 3 — 4 дні. У час вайны ён некалькі разоў заклікаў кіраўніцтва Украіны капітуляваць, пагражаючы, што інакш тое самае прыйдзецца зрабіць пазней на горшых умовах.

У сённяшнім выступе Аляксандр Лукашэнка сыходзіць з таго, што ліквідаваць і расчляніць Украіну Расіі не ўдасца і патрабуе для сябе месца ў пасляваенным уладкаванні рэгіёна.

Каментары

Цяпер чытаюць

Да найбуйнейшай сеткі аўтахаусаў Butikavto прыйшоў ДФР. Уласнік затрыманы1

Да найбуйнейшай сеткі аўтахаусаў Butikavto прыйшоў ДФР. Уласнік затрыманы

Усе навіны →
Усе навіны

17‑гадовага беларуса затрымалі за стварэнне вядомага віруса-траяна Mamont1

Супербабуляй Беларусі стала жыхарка Скідзеля. Пасля перамогі яна звярнулася да залы па-беларуску: «Будзе жыць вечна!»11

Трайное забойства ў Столінскім раёне — 33‑гадовы вясковец забіў двух сабутыльнікаў і іх маці5

Польшча лічыць блогера Леаніда Мышленніка пагрозай для бяспекі дзяржавы і збіраецца пазбавіць абароны33

Дзве жанчыны танчылі ў Гомелі проста пасярод дарогі2

Памёр Кастусь «Кузя» Іваноў2

Мастак арганізаваў у Мінску бясплатную сталовую, якая існуе ўжо амаль 30 гадоў3

Загінуў беларускі добраахвотнік Віталь «Вітушка» Трыгубаў13

Два вайсковыя самалёты сутыкнуліся на Філіпінах. Загінулі чатыры пілоты

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Да найбуйнейшай сеткі аўтахаусаў Butikavto прыйшоў ДФР. Уласнік затрыманы1

Да найбуйнейшай сеткі аўтахаусаў Butikavto прыйшоў ДФР. Уласнік затрыманы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць