У Польшчы выпрацавалі рэкордную колькасць энергіі ад сонечных батарэй
Палякі хуткімі тэмпамі ідуць да незалежнасці ад расійскіх энерганосьбітаў, піша выданне Business Insider.

Чым больш энергіі з аднаўляльных крыніц, тым менш газу або вугалю трэба для энергетыкі. У Польшчы фотаэлектрычныя панэлі ўсё шчыльней запаўняюць дахі дамоў. Пастаўлены гістарычныя рэкорды. 14 лютага «сонечныя батарэі» выпрацавалі рэкордныя 4,5 ГВт·г энергіі, і гэта яшчэ не мяжа.
У студзені ветракі выпрацавалі 16,9% агульнага абʼёму вытворчасці энергіі ў Польшчы, а ў лютым — ажно 19,4%.
Аднак з 26 лютага было значна менш ветранае надвор’е. У сакавіку пакуль толькі 6,1% агульнай энергіі выпрацавана ветракамі. Такім чынам, каб вырабляць дастатковую колькасць электраэнергіі польская энергетыка спажывала апошнімі днямі больш вугалю і газу.
Найлепшы эфект дасягаецца, калі вецер дапаўняюць фотаэлектрычныя панэлі, усталяваныя як на вялікіх «сонечных фермах», так і на дахах тысяч дамоў. У панядзелак 14 сакавіка, быў пабіты гістарычны рэкорд па вытворчасці энергіі ад сонца за адну гадзіну.
Паміж 12 і 13 гадзінамі фотаэлектрычныя панэлі выпрацавалі ажно 4,5 ГВт·г электраэнергіі, што склала ажно 20,3% энергіі, якая выраблялася ў гэты час у Польшчы. Летась рэкорд фотаэлектрыкі склаў 3,4 ГВт·г, а пазалетась — толькі 1,7 ГВт·г.
Як мяркуецца, у 2023 годзе Польшча зможа цалкам адмовіцца ад расійскага газу.
«Белкамунмаш» зрабіў уласны электрагрузавік
Невычарпальная крыніца энергіі: навукоўцы даказалі магчымасць стварэння тэрмаядзерных АЭС
Цяпер чытаюць
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары