Аляксандр Класкоўскі. Кропкі над «і»1010

Лукашэнка: «За што мусяць гінуць мае хлопцы?»

Здарылася чаканае: падчас турнэ па фермах і палетках Лукашэнка не вытрымаў і перайшоў да палітычных заяў. Піша ў сваім блогу на НН Аляксандр Класкоўскі.

Здарылася чаканае: падчас турнэ па фермах і палетках Лукашэнка не вытрымаў і перайшоў да палітычных заяў.

У прыватнасці, ён без эківокаў пацвердзіў развагі экспертаў пра палітычны торг з Масквой, у прыватнасці што тычыцца падпісання дамовы пра КСАР АДКБ. «…Мы абавязкова падпішам, калі гэта будзе выгадна», — сказаў Лукашэнка, наведваючы 11 жніўня Нясвіжскі раён.

Заўважце: дакументы аб фармаванні КСАР — гэта не кот у мяху. Мінск даўно вывучыў кожную коску. Так што пасаж «калі гэта будзе выгадна» тычыцца не зместу пагаднення, а менавіта магчымых пернікаў.

І яшчэ адна красамоўная фраза — пераказ нефармальных гутарак з іншымі прэзідэнтамі на Ісык-Кулі: «Скажыце, што я мушу абараняць у вас і за што мусяць гінуць мае хлопцы? За тое, што Беларусь у Расіі на рынак не пускаюць? Ці за тое, што энергарэсурсы з Казахстана, Расіі па шалёных цэнах павінен купіць?».

Зразумела, гэта рытарычная фігура. Хацеў падкрэсліць, што ва ўмовах эканамічнай дыскрымінацыі, прэсінгу, на фоне гандлёвых войнаў класціся касцьмі за чужыя інтарэсы Беларусь не разгоніцца.

Але атрымалася двухсэнсоўна. Ну а калі раптам добра праплацяць — дык што, хай сабе хлопцы гінуць?

Хаця на практыцы беларускае начальства разлічвае атрымаць нейкія бонусы за згаворлівасць, а кідаць байцоў да чорта на рогі, канечне ж, не зацікаўленае. Лукашэнка падкрэсліў: нічога страшнага у тых КСАР няма, без маёй, маўляў, згоды нашы вайскоўцы нікуды не паедуць.

Думаецца, што насамрэч засцярога іншая: каб пад маркай тых КСАР у нейкую крытычную хвіліну не высадзілі дэсант у нас. Таму пытанне Мінск можа цягнуць даволі доўга. Па мадэлі прызнання/непрызнання Абхазіі з Паўднёвай Асеціяй.

Увогуле ж зараз зручны час набіваць цану. Увосень — сумесныя з расійцамі вялікія манеўры «Захад-2009» на беларускай тэрыторыі. Масква пэўна ж зацікаўлена хаця б такім чынам прадэманстраваць рытуальнае «братэрства па зброі». Дык няхай раскашэльваецца. А то ў нас уся саляра можа на жніво пайсці...

«Лукашэнка ў вайсковым плане не будзе рваць з Расіяй, — перакананы мінскі эксперт Аляксандр Алесін. — Проста адпаведныя дамоўленасці з Мінскам зараз будуць каштаваць Маскве даражэй».

Каментары10

Цяпер чытаюць

У Шэймана знайшлі яшчэ адну магчымую каханку і сына. Сакратарка без вышэйшай адукацыі за лічаныя гады стала ўласніцай раскошных дамоў і гандлёвага цэнтра17

У Шэймана знайшлі яшчэ адну магчымую каханку і сына. Сакратарка без вышэйшай адукацыі за лічаныя гады стала ўласніцай раскошных дамоў і гандлёвага цэнтра

Усе навіны →
Усе навіны

Латушка не верыць, што Мельнікава купіла ў Мінску кватэры42

Барысаўчанка адсудзіла ў былога працадаўцы 38 тысяч рублёў — яе няправільна звольнілі

Лукашэнка заявіў, што беларусаў трэба прывучаць да дысцыпліны23

«Выкопвала невялікія ямкі, збірала мутную дажджавую ваду і піла яе». Пенсіянерка, якая два тыдні блукала па лесе, расказала, як ёй удалося выжыць2

Рукасты мінчук зробіць прыбіральню як у Шрэка1

Ці згнілі «Джылі»? Яшчэ й як згнілі! Вось як выглядае Geely Atlas Pro пасля трох беларускіх зім11

Знойдзены мёртвым 35‑гадовы мінчук, якога шукалі тыдзень2

На Любліншчыне ў Польшчы ўпаў невядомы аб'ект: на полі ўтварыўся 10‑метровы кратар13

Андрэй Федарэнка напісаў эсэ пра Янку Брыля, але яно больш чым проста пра Брыля ці літаратуру1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Шэймана знайшлі яшчэ адну магчымую каханку і сына. Сакратарка без вышэйшай адукацыі за лічаныя гады стала ўласніцай раскошных дамоў і гандлёвага цэнтра17

У Шэймана знайшлі яшчэ адну магчымую каханку і сына. Сакратарка без вышэйшай адукацыі за лічаныя гады стала ўласніцай раскошных дамоў і гандлёвага цэнтра

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць