Свет

«Я на пенсіі, у сталіцы. Нікуды не з'язджаў». Назарбаеў выступіў са зваротам ВІДЭА

У звароце першы прэзідэнт Казахстана выказаў спачуванні загінулым падчас пратэстаў і заявіў, што знаходзіцца на пенсіі ў Нур-Султане. Ён абверг чуткі аб канфлікце з прэзідэнтам Такаевым.

«Студзеньскія падзеі ўзрушылі ўвесь Казахстан. Мэтай гэтых арганізаваных беспарадкаў і атакі на Казахстан было разбурэнне цэласнасці краіны і асноў дзяржавы. Гэтыя падзеі яшчэ раз паказваюць, што незалежнасць трэба берагчы як зрэнку вока, як далікатны посуд, які патрабуе асабліва беражлівага абыходжання.

Трагедыя стала для нас урокам. Важна высветліць, хто арганізаваў усе гэтыя пагромы і забойствы. Следства дасць адказ на гэтае пытанне.

Выказваю шчырыя спачуванні родным і блізкім загінулых, а таксама пацярпелым жадаю найхутчэйшага выздараўлення.

Адказваючы на шматлікія звароты ў мой адрас, і ў сувязі з публікацыямі ў сродках масавай інфармацыі, паведамляю, што я ў 2019 годзе перадаў паўнамоцтвы прэзідэнта Касым-Жамарту Такаеву, і з тых часоў з'яўляюся пенсіянерам, і ў цяперашні час знаходжуся на заслужаным адпачынку ў сталіцы Казахстана і нікуды не ад'язджаў.

Прэзідэнт Касым-Жамарт Такаеў валодае ўсёй паўнатой улады. Ён старшыня Рады бяспекі. У хуткім часе прэзідэнт будзе абраны старшынёй партыі «Нур Атан». Таму ніякага канфлікту або супрацьстаяння ў эліце няма. Чуткі на гэтую тэму абсалютна беспадстаўныя. Усім вядома, што я 30 гадоў, не пакладаючы рук, працаваў у імя нашай Радзімы», — сказаў Назарбаеў у звароце.

***

Нурсултан Назарбаеў не з'яўляўся на публіцы з канца снежня —пасля саміту СНД у Пецярбургу і ніяк не каментаваў пратэсты, што ўспыхнулі на пачатку студзеня і прайшлі, сярод іншага, пад лозунгам «Назарбаеў, сыходзь!». Разам з тым 11 студзеня прэзідэнт Касым-Жамарт Такаеў, каментуючы сітуацыю пасля пратэстаў у краіне, заявіў, што дзякуючы яго папярэдніку, у краіне «з'явілася група вельмі прыбытковых кампаній і праслойка багатых людзей нават па міжнародных мерках». Такаеў сказаў, што для іх прыйшоў час «аддаць належнае» народу Казахстана і дапамагаць яму. Таксама страцілі пасады тры зяці Назарбаева і яго пляменнік.

Змясціў Назарбаева і стаў сапраўдным лідарам Казахстана. Што эксперты па Сярэдняй Азіі кажуць аб пратэстах у Казахстане

Заходнія СМІ: Назарбаеў жывы і вядзе «лютыя перамовы» з Такаевым

Каментары

Па ўласніку «Софтклуба» Сіротку, які сядзіць у СІЗА КДБ, прыляцела і ад Польшчы — на яго крыптабіржу Bynex наклалі санкцыі2

Па ўласніку «Софтклуба» Сіротку, які сядзіць у СІЗА КДБ, прыляцела і ад Польшчы — на яго крыптабіржу Bynex наклалі санкцыі

Усе навіны →
Усе навіны

«Інтэрнэт у канкрэтнага абанента можа стаць яшчэ больш павольным». Каму дапамогуць штрафы за дрэнную сувязь?

Ютуб выдаліў канал Аляксея Талая7

У Літве расказалі, ці просяць ЗША вярнуць транзіт беларускіх угнаенняў праз Клайпеду2

Іван Краўцоў патлумачыў, у чым галоўнае адрозненне яго пазіцыі ад пазіцыі Офіса Ціханоўскай56

Лідар «Альтэрнатывы для Германіі» выступіў у абарону Пуціна і назваў Польшчу пагрозай для ФРГ20

Міністр замежных спраў Літвы назваў умову, калі Вільня можа адкрыць мяжу з Беларуссю11

Па стане на раніцу серады 14‑гадовага Максіма Зяньковіча не знайшлі. Якія асноўныя версіі знікнення1

Дыетолаг Ірына Яблонская (Кабасакал) расказала, як шматпакутна дабіралася з Канарскіх астравоў да Беларусі18

Як выглядае помнік на магіле Рамана Бандарэнкі ФОТАФАКТ16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Па ўласніку «Софтклуба» Сіротку, які сядзіць у СІЗА КДБ, прыляцела і ад Польшчы — на яго крыптабіржу Bynex наклалі санкцыі2

Па ўласніку «Софтклуба» Сіротку, які сядзіць у СІЗА КДБ, прыляцела і ад Польшчы — на яго крыптабіржу Bynex наклалі санкцыі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць