Свет

Такаеў: удзельнікаў мірных мітынгаў не павінны прыцягваць да крымінальнай адказнасці

Прэзідэнт Казахстана Касым-Жамарт Такаеў сёння заявіў, што падчас антыўрадавых выступленняў і рэжыму надзвычайнага становішча ў студзені праваахоўныя органы затрымалі каля 2 тысяч чалавек. І паабяцаў, што асобы, якія здзейснілі сур'ёзныя злачынствы, панясуць пакаранне ў адпаведнасці з законам.

Па іншых асобах Такаеў даручыў Генпракуратуры вызначыць ступень іх віны. «У выпадку адсутнасці абцяжарвальных абставінаў прыняць меры па змякчэнні пакарання», — напісаў Такаеў на сваёй старонцы ў Twitter.

Пазней словы казахстанскага прэзідэнта больш падрабязна патлумачыў ягоны прэс-сакратар Берык Уалі. Паводле яго, удзельнікаў мірных мітынгаў прыцягваць да крымінальнай адказнасці не павінны.

«Удзельнікі мірных дэманстрацый, лічыць прэзідэнт, не павінны пераследвацца ў крымінальным парадку. Яго прынцыповая пазіцыя — мірныя сходы і мітынгі павінны праводзіцца ў адпаведнасці з законам, які прадугледжвае ўсяго толькі паведамляльны характар такіх мерапрыемстваў. Мітынгі і сходы могуць праводзіцца ў цэнтральных раёнах гарадоў. Гэта вялікі крок наперад у прасоўванні дэмакратыі ў нашай краіне», — напісаў Уалі на сваёй старонцы ў Фэйсбуку.

Чаму падзеі ў Казахстане нельга параўноўваць з беларускімі, але што з іх логікі трэба запомніць

Кветачкі ці арматура? Казахстан дае адказ на галоўнае пытанне пратэсту

Каментары

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж23

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж

Усе навіны →
Усе навіны

Прадстаўніцай АПК па сацыяльнай палітыцы стала Вераніка Станкевіч12

У Гомелі за палітыку асудзілі 25‑гадовага ўкраінца, які меў неасцярожнасць пераехаць у Мазыр2

Беларуска пяць гадоў жыла ў Польшчы. Сёлета паехала на радзіму і на мяжы атрымала штамп аб дэпартацыі27

Акцёр, што сыграў Купалу ў аднайменнай стужцы «Беларусьфільма», выйграў гран-пры і $450 тысяч на фестывалі ў Казахстане5

Зяленскі заявіў пра нежаданне Вашынгтона дапамагчы Украіне32

Netflix анансаваў новы серыял з сусвету «Брыджэртонаў»

Беларус закрыў свой бізнэс і цяпер аднаўляе свіран у былым маёнтку Незабытоўскіх6

У Кіеве ўчора з-за расійскіх атак спынялася праца метро, былі праблемы з вадой і электрычнасцю

Расстрэл стралка з Форт-Худа ў ЗША будуць трансляваць у жывым эфіры15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж23

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць