Свет

Ірландская мова стала працоўнай ва ўстановах Еўрасаюза

З 1 студзеня 2022 года дакументы ЕС павінны будуць перакладацца і на ірландскую мову.

Надпісы па-ірландску ў Дублінскім аэрапорце. Фота: jqnoc / depositphotos.com

Ірландцы далучылася да структур цяперашняга Еўрасаюза яшчэ ў 1973 годзе, але толькі з 1 студзеня 2022 года іх нацыянальная мова атрымлівае паўнавартасны статус працоўнай мовы, паведамляе агенцтва DPA.

Усе дакументы Еўрасаюза цяпер павінны будуць перакладацца таксама і на ірландскую.

У Ірландыі ў гэтым бачаць магутны стымул для адраджэння і развіцця ірландскай мовы.

Наданне ірландскай такога статусу запатрабавала шматгадовай арганізацыйнай падрыхтоўкі.

За пяць гадоў колькасць супрацоўнікаў ва ўстановах ЕС, якія валодаюць ірландскай, вырасла з 58 да 170, а ў 2022 годзе павінна дасягнуць 200.

Выдаткі на пісьмовы і вусны пераклад аплачваюцца з бюджэту ЕС, на што Ірландыя таксама робіць унёскі.

Забеспячэнне магчымасці для прадстаўнікоў краін-членаў Еўрасаюза выкарыстоўваць родную мову як працоўную каштуе ў год амаль 350 млн еўра, што складае каля 0,2% ад агульнага бюджэту. Пераклад на 24 афіцыйныя мовы ЕС забяспечваюць каля 2000 перакладчыкаў.

Ірландская — адна з кельцкіх моў, яна лічыцца першай афіцыйнай мовай Ірландыі. Паводле ацэнак, агульная колькасць яе носьбітаў — каля 1,6 млн чалавек, аднак толькі 70 тысяч выкарыстоўваюць ірландскую ў штодзённым жыцці.

Раёны Ірландыі з кампактным пражываннем носьбітаў ірландскай, якія знаходзяцца пераважна ў заходняй частцы, краіны, атрымалі назву Гелтахт.

Чытайце таксама:

Беларуска ў Ірландыі: Ірландская мова жыве як аздабленне, рэліквія, а не сродак зносін

Што Беларусі варта ўзяць з моўнай палітыкі Ірландыі

Каментары

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў15

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў

Усе навіны →
Усе навіны

ЦРУ папярэдзіла еўрапейскія ўрады аб магчымай атацы расійскіх дронаў на Іспанію, Францыю або Італію5

«На ракеце». Зяленскі рэзка адказаў расійскім журналістам17

У Беларусі можна цалкам законна прадаваць і купляць кватэры і машыны за даляры. Вось як гэта зрабіць7

«Усе мамкі, не разбіраючыся, супраць». Ціханоўскі падзякаваў мужчынам за непублічную падтрымку95

Пачобут у ЗША сустрэўся з Коўлам ФОТАФАКТ2

Сі Дзіньпін прыбыў у ЗША з трохдзённым візітам, Трамп асабіста сустрэў яго ў аэрапорце5

Навукоўцы знайшлі пах, які прымушае людзей больш траціць у сэканд-хэндах

Навукоўцы высветлілі, дзе на Зямлі найбольшыя шанцы перажыць глабальную катастрофу4

«Ён выбраў мяне сам». У Гомелі 19‑гадовая дзяўчына збірае грошы на ўласнага каня5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў15

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць