Грамадства

Балкунец пра сітуацыю з «Камсамолкай»: Крэмль не можа зараз дзёрзка выступіць, бо на коне «дарожныя карты»

Палітолаг Дзмітрый Балкунец у інтэрв'ю Deutsche Welle пракаментаваў сітуацыю вакол «Камсамольскай праўды ў Беларусі» і затрымання яе журналіста Генадзя Мажэйкі.

Палітолаг лічыць, што расійская знешняя палітыка ігнаравання маштабных парушэнняў правоў чалавека і наяўнасць палітвязняў у беларускіх турмах ужо не спрыяе збліжэнню дзвюх краін, паколькі «рэпутацыя Расіі ў Беларусі падмочаная».

І калі затрыманне журналіста «Камсамолкі» і выклікала бурную рэакцыю ў Расіі, то гэта, на думку экспэрта, звязанае толькі з маштабам выдання.

«Камсамольская праўда», кажуць, — любімая газета Уладзіміра Пуціна, і яе галоўны рэдактар Уладзімір Сунгоркін карыстаецца ў Крамлі вялікай павагай», - адзначыў Балкунец.

Аднак, па словах палітолага, Лукашэнка абразіўся бесстароннімі выказваннямі галоўнага рэдактара «КП» Уладзіміра Сунгоркіна яшчэ падчас выбараў, і гэтая крыўда засталася.

«Беларускія ўлады спрабуюць знішчыць працу «Камсамолкі» ў Беларусі, хочуць падмяць яе пад сябе», — упэўнены Балкунец. Але ў расійскага боку пры гэтым рукі звязаныя. «Крэмль не можа цяпер дзёрзка выступіць, бо на коне падпісанне «дарожных карт», інакш саюзнік пакрыўдзіцца і адмовіцца што-небудзь падпісваць», — мяркуе Балкунец.

***

Журналіст «Камсамольскай праўды» Генадзь Мажэйка быў затрыманы 1 кастрычніка паводле ч. 3 арт. 130 (распальванне расавай, нацыянальнай або рэлігійнай варожасці або розні) і арт. 369 (абраза прадстаўніка ўлады)

Гэта здарылася пасля таго, як вечарам 28 верасня быў апублікаваны яго артыкул з успамінамі былой аднакласніцы пра Андрэя Зельцэра, які застрэліў супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка ў сваёй кватэры на вуліцы Якубоўскага ў Мінску.

Сайт «Камсамолкі» ў Беларусі быў заблакаваны раніцай 29 верасня паводле рашэння Мінінфарма. 

Каментары

Цяпер чытаюць

Магчыма, узламалі «Белдзяржстрах» — дадзеныя мільёнаў беларусаў пад пагрозай

Магчыма, узламалі «Белдзяржстрах» — дадзеныя мільёнаў беларусаў пад пагрозай

Усе навіны →
Усе навіны

«Запрасіў мяне на спатканне і прыехаў на яго з пакетам памідораў замест кветак». Што ўспамінаюць пра Яна Памедора Рэуцкага, адміна шматтысячнай суполкі беларусаў Польшчы7

ЗША знялі санкцыі з гендырэктара «Беларуськалія»5

«Проста ваў!» Вікіпедыст уразіўся, як хвацка ШІ ўжо чытае мудрагелістыя рукапісы тарашкевіцай6

Расійскае ТБ надае непрапарцыйна шмат увагі сепаратысцкім рухам на Захадзе. Навошта гэта робіцца?7

У Беларусі з'явяцца тэрміналы для самастойнага атрымання электроннага лічбавага подпісу3

Як законна пазбавіцца ад небяспечнага дрэва ў двары і не атрымаць штраф

У РНР знайшлі крытычныя дзіркі. Пад пагрозай 70 працэнтаў сайтаў3

Віцебскі студэнт стварыў праграму для кантролю за станам радзімак

У Мінску рабочы зваліўся з даху і загінуў1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Магчыма, узламалі «Белдзяржстрах» — дадзеныя мільёнаў беларусаў пад пагрозай

Магчыма, узламалі «Белдзяржстрах» — дадзеныя мільёнаў беларусаў пад пагрозай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць