Грамадства

Офіс Святланы Ціханоўскай апублікаваў Канцэпцыю новых выбараў

Фота Надзеі Бужан

Офіс Святланы Ціханоўскай падрыхтаваў канцэпцыю новых выбараў. Гэта дакумент, які змяшчае 10 прынцыпаў свабодных выбараў новага прэзідэнта. У цяперашніх рэаліях падрыхтоўка да іх можа заняць ад 45 да 60 дзён, паведамляецца ў тэлеграм-канале Святланы Ціханоўскай.

«З выбарамі ў Беларусі ёсць некалькі палітычных і тэхнічных праблем. У Беларусі шмат гадоў жорстка душылі свабоду слова і сходаў. А непасрэдна на выбарах было вельмі шмат фальсіфікацый і парушэнняў накшталт нядопуску назіральнікаў. Але многія праблемы вырашацца самі сабой, калі будзе палітычная воля да правядзення сумленных выбараў», — зазначаецца ў дакуменце. 

10 прынцыпаў новых выбараў:

1. Даць назіральнікам доступ да ўсіх этапаў выбараў: ад вылучэння членаў выбарчых камісій да падліку галасоў.

2. Павысіць прыярытэт мясцовых супольнасцяў (дваровых/дамовых) у складзе выбарчых камісій.

3. Змяніць мэту працы камісій з пошуку недакладных подпісаў на пошук сапраўдных.

4. Інтэрпрэтаваць сумнеўныя выпадкі на карысць прэтэндэнтаў і выбаршчыкаў, якія аддалі подпісы ў іх падтрымку.

5. Правяраць подпісы публічна.

6. Распрацаваць больш дэталёвую форму пратаколаў для уліку атрыманых, выдадзеных і запоўненых бюлетэняў на ўсіх этапах і для ўсіх формаў галасавання (датэрмінова, на даму, на ўчастку).

7. Абмежаваць датэрміновае галасаванне і дазволіць назіральнікам выконваць свае функцыі бесперашкодна і бесперапынна ў перыяд датэрміновага галасавання, і/або абсталяваць участкі неабходнымі сродкамі для кругласутачнай відэафіксацыі.

8. Увесці правіла адкрытага і галоснага падліку галасоў: кожны бюлетэнь паказваецца ўсім членам камісіі і ўсім назіральнікам, пры гэтым гучна агучваецца, за каго пададзены голас.

9. Увесці правіла вывешваць пратаколы без прамаруджання. І стварыць тэхнічнае рашэнне, каб усе пратаколы публікаваліся на сайце ЦВК.

10. Не перашкаджаць назіральнікам праходзіць акрэдытацыю і назіраць за выбарамі. Усіх зарэгістраваных дапусціць назіральнікаў на ўчасткі з выкананнем ахоўных мер ад COVID-19. Даць ім магчымасць запісваць аўдыя і відэа на ўчастках, не парушаючы пры гэтым таямніцу галасавання.

Офіс Святланы Ціханоўскай перакананы, што ўнясенне гэтых правілаў у палажэнні і інструкцыі новага ЦВК дазволіць правесці сумленныя і свабодныя выбары прэзідэнта Беларусі.

Акрамя таго, каманда Ціханоўскай патлумачыла і некалькі момантаў, звязаных з прынцыпамі новых выбараў. Напрыклад, чаму датэрміновае галасаванне нельга адмяніць, а не проста скараціць.

— Датэрміновае галасаванне прадугледжана выбарчым кодэксам — яго нельга адмяніць без змены законаў. Але важна разумець, што датэрміновае галасаванне само па сабе не праблема. Праблемы ствараюцца прымусам да датэрміновага галасавання і спалучанымі з гэтым фальсіфікацыямі. Папярэднія выбары даюць падставы меркаваць, што ў скрыні для датэрміновага галасавання дадаваліся бюлетэні. Гэта можна выключыць з дапамогай лепшага доступу для назіральнікаў, тэхнічным удасканаленнем пламбавання скрыняў і відэафіксацыяй. Але галоўнае: калі нікога не прымушаць да датэрміновага галасавання і не спрабаваць выйграць выбары праз фальсіфікацыі, то і датэрміновае галасаванне не будзе праблемай, — лічаць у офісе Ціханоўскай.

Каментары

Цяпер чытаюць

Памятаеце былога памежніка, які стаў дальнабойшчыкам і ў Германіі прызнаваўся ў любові да Лукашэнкі? З ім бяда28

Памятаеце былога памежніка, які стаў дальнабойшчыкам і ў Германіі прызнаваўся ў любові да Лукашэнкі? З ім бяда

Усе навіны →
Усе навіны

ЕГУ — «экстрэмісцкая арганізацыя». Што цяпер рабіць студэнтам і выпускнікам? І што ім пагражае?13

У ЗША на ўзбраенні ёсць больш вайсковых самалётаў, чым у Расіі, Кітая і Індыі разам узятых5

Прызналі «экстрэмісцкай» інстаграм-старонку Лукашэнкі

Зяленскі паабяцаў да канца месяца адрамантаваць нафтаправод «Дружба»8

Сацсеткі абмяркоўваюць выступ Джасціна Бібера на фестывалі, за які яму заплацілі 10 мільёнаў даляраў. Што там такога?1

Міністр замежных спраў Літвы выказаў салідарнасць з ЕГУ5

«Гары ў пекле, гніда!» Як Саладуха хадзіў скардзіцца ў КДБ на народную любоў7

«Яна непрымальная». Трампа расцвяліла нават Джорджа Мелоні20

Уласніка мануфактуры «Наш алей» знайшлі жывым1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памятаеце былога памежніка, які стаў дальнабойшчыкам і ў Германіі прызнаваўся ў любові да Лукашэнкі? З ім бяда28

Памятаеце былога памежніка, які стаў дальнабойшчыкам і ў Германіі прызнаваўся ў любові да Лукашэнкі? З ім бяда

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць