Грамадства1313

«Улада калечыць і забівае свой народ». Студэнтка Універсітэта культуры публічна адмовілася ад прэзідэнцкай стыпендыі ВІДЭА

У сеціве размясцілі відэа з цырымоніі ўручэння дыпломаў лаўрэатам прэзідэнцкай стыпендыі. На ім маладая студэнтка заяўляе, што не можа прыняць стыпендыю, бо «ўлада сёння калечыць і забівае свой народ». 

Дзяўчыну завуць Патрыцыя Свіціна. Яна студэнтка трэцяга курса кафедры этналогіі і фальклору Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў.

Патрыцыя распавяла «Нашай Ніве» пра свой учынак.

«Стыпендыя бывае розных відаў. Бывае аднаразовая, як у мяне, а бывае такая, якую штомесяц плацяць на працягу вызначанага тэрміну. Узнагарода даецца тым, хто атрымаў прызавое месца на рэспубліканскіх ці міжнародных конкурсах. У мяне раней былі яшчэ дзве такія стыпендыі, пакуль я навучалася ў гімназіі, — тлумачыць Патрыцыя. —

Цяпер гэтую стыпендыю мне прызначылі за конкурс «Как на речке было на Фонтанке», які праходзіў у Пецярбургу ў мінулым годзе ў лістападзе».

«Как на речке было на Фонтанке» — міжнародны фальклорны конкурс. Свіціна праспявала на ім тры песні.

«Я выканала духоўны верш «Ай, на гарэ Васіянскай», жніўную «Вецярок вее» і восеньскую песню «Ай, мамачка, восянь». Атрымала дыплом лаўрэата 2-й ступені. За гэта мне і ўручылі пасля стыпендыю ад прэзідэнцкага фонду па падтрымцы таленавітай моладзі.

Грошы мне выплацілі яшчэ на пачатку лета. Цяпер давалі ўжо толькі дыплом. Але я сёння напісала заяву на адмову ад грошай і буду іх вяртаць, каля 400 рублёў», — кажа дзяўчына. —

Звычайна такія цырымоніі праходзяць у Палацы Незалежнасці з удзелам кіраўніка краіны, кажа Патрыцыя. Але сёлета дыпломы ўручалі проста ва ўніверсітэце.

«Я займаюся амаль усё жыццё фальклорам, беларускімі традыцыямі. Мне ўвесь час балела душа за тое, што нашы традыцыі і культура прыгнечаныя. А цяпер дабраліся і да людзей, таго самага народа, чые традыцыі я вывучаю. Я не магу заставацца абыякавай у такой сітуацыі.

Я загадзя разумела, што не буду браць узнагароду. Прыкладна разумела, што скажу, але па сутнасці не рыхтавала прамову, бо не ведала, ці ўвогуле дадуць што-небудзь сказаць, — расказвае Патрыцыя. —

Ці было мне страшна?… Я хвалявалася, канечне, бо рэакцыя магла быць вельмі рознай. Асабліва з улікам таго факта, што я ўпершыню ўбачыла выканаўцу абавязкаў рэктара, якая ўзначаліла ўніверсітэт пасля звальнення Корбут.

Шмат хто са студэнтаў падтрымаў мяне, пішуць нават і зараз. Шмат хто піша, што, напэўна, пабаяліся б так зрабіць, але лічаць гэта правільным. Падтрымка каласальная.

Маці, калі даведалася, таксама падтрымала. Бо гэта ж яна мяне і вырасціла такой, якая я ёсць.

Рэакцыю адміністрацыі пакуль чакаем. Я разумела, што, магчыма, гэта ўсё скончыцца адлічэннем. Але калі мяне адлічаць, то я дакладна зрабіла ўсё правільна.

Дарэчы, мне распавялі, што цяпер на нашай кафедры этналогіі і фальклору стаіць пытанне, ці дазволяць зрабіць набор у наступны год. Кафедра маленькая, але займаецца вельмі важнай справай і амаль адзіная такая ў краіне. І вось цяпер, калі ў краіне стаіць пагроза інтэграцыі з Расіяй, калі нам асабліва важна падтрымліваць нашую культуру і гісторыю, гэтую кафедру хочуць закрыць. Набор на кафедру не больш за 6-7 чалавек. Але ў нас працуюць вельмі моцныя выкладчыкі, якія ўсё жыццё прысвяцілі гэтай справе. І ўсё гэта хочуць знішчыць.

Калі мой учынак стане нагодай для закрыцця кафедры… Я думаю, людзі не пакінуць гэта проста так».

Каментары13

Цяпер чытаюць

Зніклы Котаў выехаў з Турцыі морам — магчыма, у бок Расіі12

Зніклы Котаў выехаў з Турцыі морам — магчыма, у бок Расіі

Усе навіны →
Усе навіны

У Казахстане раптам адмянілі канцэрт Макса Каржа. Гэта ўжо другі раз12

Трамп заклікаў прыцягнуць да адказнасці Джорджа Сораса11

Імпарт казахскай фанеры ў Польшчы ўпаў на 95%. Насамрэч яна была беларускай і расійскай3

«Задзел праедзены». Прадпрыемства, якое распрацавала ўсе касмічныя ракеты СССР, знаходзіцца ў крытычным стане4

У чвэрці еўрапейскіх сем'яў дома ёсць сабака. А ёсць краіны, дзе такіх сем'яў палова6

У Барысаве знялі, як у двары раскашуюць пацучыныя зграі, а камунальнікі не рэагуюць ВІДЭА6

У Расіі адкінулі еўрапейскія прапановы адносна гарантый Украіне3

Абельская расказала пра ўнука22

У Даніі раскрылі аперацыю ўплыву ЗША, скіраваную на захоп Грэнландыі10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зніклы Котаў выехаў з Турцыі морам — магчыма, у бок Расіі12

Зніклы Котаў выехаў з Турцыі морам — магчыма, у бок Расіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць