Грамадства2222

Нашы медыкі героі, а не цярпілы: мінскі гінеколаг адказала Качанавай

Мінскі гінеколаг Марына Ісакава выказалася ў інстаграме з нагоды заўвагі старшыні Савета Рэспублікі Наталлі Качанавай аб невысокіх зарплатах дактароў.

View this post on Instagram

В это воскресенье День медицинского работника. ⠀ "Когда вы шли в медицину, вы знали про свои зарплаты" сказала на днях одна высокопоставленная женщина. Поздравила так поздравила. Ничего не скажешь. ⠀ Так вот, время расставить все точки над i. ⠀ Когда мы шли в медицину, #мызналикудашли МЫ мечтали помогать людям, спасать жизни и трудится на благо человечества, как бы пафосно это не звучало. Девочка в 17 лет не думает о зарплате, она думает о жизни с присущим юношеским максимализмом. ⠀ Когда мы поступали в медицинский университет, это было престижно. Врач был уважаемым человеком. Когда мы учились, нам говорили, что мы будущее страны. И мы верили, что спасем, что сможем, что поможем. ⠀ Когда мы начинали работать, то не спать ночами было подвигом на благо людей. Оставаться на работе допоздна было необходимо. Когда нам говорили спасибо, мы радовалась как маленькие дети. ⠀ И тут знаменитое... ⠀ "Вы знали куда шли". ⠀ Почему именно этими словами любят кидаться в сторону врачей?! Те, кто это говорят, хоть раз задумались о том, что было бы, не будь врачей?! ⠀ Я задумывалась и не раз. ⠀ Я задумываюсь каждый раз, узнавая, что кто-то из моих однокурсников ушел из медицины, уехал за границу. Это их законное право, это их логичный выбор. А на "сладкое место" в очередной раз посадили того, у кого связи, мама в министерстве. Со мной учились целеустремленные, амбициозные, умные люди. И мне каждый раз жаль, когда они уходят! Потому что они могли бы нам помочь. Я думаю, почему так. И ответ очевиден. Кроме низкой зарплаты, медикам постоянно тыкают фразой "ты знала, куда шла", пишут жалобы (часто необоснованные), снимают премии. Обращаются как с обслугой, иногда даже хуже. Иногда врачи постарше сами говорят эту фразу, а потом плачут украдкой в ординаторской... ⠀ Разве спасти человека, помочь забеременеть, помочь родить, сделать крутую операцию это не подвиг? ⠀ Мы не народец, Мы - Народ. Спасибо @viktar_babaryka за эти слова! Мы достойны уважения! А наши медики Герои, а не терпилы. Чем они отличаются от спортсменов с высокими зарплатами?! Да тем что ответственность в миллиарды раз выше, а зарплата ниже. И именно мы держим удар перед covid как бы сложно это не было. ⠀ ---------->

A post shared by Гинеколог Исакова М. М. (@marmih_gyn) on

«У гэтую нядзелю Дзень медыцынскага работніка. «Калі вы ішлі ў медыцыну, вы ведалі пра свае зарплаты», — сказала на днях адна высокапастаўленая жанчына. Павіншавала так павіншавала. Нічога не скажаш.

Дык вось, час расставіць усе кропкі над i. Калі мы ішлі ў медыцыну, мы ведалі, куды ішлі. Мы марылі дапамагаць людзям, ратаваць жыцці і працаваць на карысць чалавецтва, як бы пафасна гэта не гучала. Дзяўчынка ў 17 гадоў не думае пра зарплату, яна думае пра жыццё з уласцівым юнацкім максімалізмам.

Калі мы паступалі ў медыцынскі універсітэт, гэта было прэстыжна. Доктар быў паважаным чалавекам. Калі мы вучыліся, нам казалі, што мы — будучыня краіны. І мы верылі, што выратуем, што зможам, што дапаможам.

Калі мы пачыналі працаваць, то не спаць начамі было подзвігам на карысць людзей. Заставацца на працы дапазна было неабходна. Калі нам казалі дзякуй, мы радавалася, як малыя дзеці.

І тут знакамітае… «Вы ведалі, куды ішлі».

Чаму менавіта гэтыя словы любяць кідаць у бок дактароў? Тыя, хто гэта кажуць, хоць раз задумваліся пра тое, што было б, калі б не было дактароў?

Я задумвалася, і не раз.

Я задумваюся кожны раз, даведваючыся, што хто-небудзь з маіх аднакурснікаў сышоў з медыцыны, з'ехаў за мяжу. Гэта іх законнае права, гэта іх лагічны выбар. А на «салодкае месца» ў чарговы раз пасадзілі таго, у каго сувязі, мама ў міністэрстве.

Са мной вучыліся мэтанакіраваныя, амбіцыйныя, разумныя людзі. І мне кожны раз шкада, калі яны сыходзяць! Таму што яны маглі б нам дапамагчы. Я думаю, чаму так. І адказ відавочны.

Акрамя малога заробку, медыкам пастаянна тыкаюць фразай «ты ведала, куды ішла», пішуць скаргі (часта неабгрунтаваныя), здымаюць прэміі. Абыходзяцца, як з абслугай, часам нават горш. Часам лекары старэйшыя самі кажуць гэтую фразу, а потым плачуць у ардынатарскай…

Хіба выратаваць чалавека, дапамагчы зацяжарыць, дапамагчы нарадзіць, зрабіць крутую аперацыю — гэта не подзвіг?

Мы не народзец, мы — народ. Дзякуй, Віктар Бабарыка, за гэтыя словы! Мы вартыя павагі! А нашы медыкі героі, а не цярпілы.

Чым яны адрозніваюцца ад спартсменаў з высокімі заробкамі? Ды тым, што адказнасць у мільярды разоў вышэйшая, а зарплата — ніжэйшая. І менавіта мы трымаем удар перад кавідам, як бы складана гэта ні было», — напісала Марына Ісакава.

Каментары22

Цяпер чытаюць

«Пасля Новага года можам апынуцца на вуліцы». Наведаліся ў шэлтар, які дае дах над галавой палітвязням, вымушаным пакінуць Беларусь9

«Пасля Новага года можам апынуцца на вуліцы». Наведаліся ў шэлтар, які дае дах над галавой палітвязням, вымушаным пакінуць Беларусь

Усе навіны →
Усе навіны

Вучыце гімны, беларусы!30

Колькі ўкраінцаў згодны на перамовы на любых умовах, а колькі за тое, каб ваяваць, пакуль не выйдуць на мяжу 2022 года12

«Выбар вялікі, але кветкі дарагія». Колькі каштуюць напярэдадні 1 верасня букеты на Камароўцы?7

Рэпрэсіі разганяюцца ці запавольваюцца? Давайце лічыць10

Беларускі псіхіятр: Паліграф з 100 хлусаў не выявіць двух. А семярых тых, хто кажа праўду, абвінаваціць у хлусні — і гэта па аптымістычных ацэнках13

Цана на шашлык у Полацку здзівіла сацсеткі1

Недалёка ад рэзідэнцыі Пуціна ўпаў беспілотнік — пажар тушылі чатыры дні3

Праблемы з PayPal у Беларусі могуць быць яшчэ цэлы месяц

«Вольныя Купалаўцы» перапрацавалі базу даносаў у п’есу. Што яшчэ пакажуць у новым сезоне1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Пасля Новага года можам апынуцца на вуліцы». Наведаліся ў шэлтар, які дае дах над галавой палітвязням, вымушаным пакінуць Беларусь9

«Пасля Новага года можам апынуцца на вуліцы». Наведаліся ў шэлтар, які дае дах над галавой палітвязням, вымушаным пакінуць Беларусь

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць