Грамадства2929

Яшчэ адна жанчына з Віцебска сцвярджае, што яе мама памерла ад каранавіруснай пнеўманіі

Наталля Чэпік каля бальніцы, дзе памерла яе мама.

«У мяне мама памерла тут ад каранавіруса. Учора [30 сакавіка] памерла, а 5-ай гадзіне недзе. Два тыдні яна тут ляжала. Развілася пнеўманія. Яна дыхала першапачаткова, а потым перастала дыхаць. Ёй уключылі гэты апарат штучнага дыхання», — расказала «Белсату» Наталля Чэпік, дачка памерлай Аляксандры Чэпік.

31 сакавіка тамсама, у Чыгуначнай бальніцы, памёр заслужаны артыст Беларусі Віктар Дашкевіч, якога ўлады прызналі адзіным памерлым носьбітам каранавіруснай інфекцыі.

73-гадовая Аляксандра Чэпік была на пенсіі і не пакідала межаў Беларусі.

Першай у сям’і захварэла сама Наталля. Яна кажа, што таксама нікуды з Беларусі не выязджала, аднак захварэла на прастуду і 5 сутак адляжала з тэмпературай, пасля чаго яе паклалі ў Тубдыспансэр на 10 дзён.

«Яны [медыкі] сказалі: вірус. У Мінск адпраўлялі мазкі і не пацвердзілі [COVID-19]. Як прастуда. У мяне потым кашаль пачаўся непрыемны. Вельмі моцны. Сухі. Ты кашляеш, і ўсё цела скача і скача ад таго, што раздражняе так. Настолькі непрыемна», — апісвае сімптомы сваёй хваробы Наталля Чэпік.

У гэты ж час адчула сябе хворай і маці Наталлі, аднак у бальніцу, паводле дачкі, яна лягла не адразу: «Яна адразу была ўдома, але, калі мяне забіралі, у яе ўжо тэмпература была. Я думаю, чаму яна не паехала? Я ёй казала: давай паедзем… Ведаеце, нашы людзі ўсё на пазітыве — нас гэта не датычыць. А потым аказваецца…»

У выніку ў жанчыны развілася пнеўманія, праз якую яе і паклалі ў Чыгуначную бальніцу Віцебску. 30 сакавіка Аляксандры Чэпік не стала.

«Казалі, што гэта каранавірус. Адразу сказалі: фрагмент. Я не ведаю, чаму эпідэміёлаг сказаў «фрагмент», як гэта разумець, — расказвае Наталля Чэпік. — Але потым я пазваніла сюды ў бальніцу, яны сказалі: Які фрагмент? Каранавірус!» — сцвярджае Наталля Чэпік.

Наталля Чэпік гаворыць, што сёння памерлую завезлі ў абласны морг, дзе будуць ускрываць і пісаць заключэнне.

Наталлі Чэпік выдаюць рэчы памерлай мамы.

Жанчына баіцца, што ў заключэнні могуць схаваць факт каранавіруса і таму хоча, каб пра гэты выпадак даведаліся людзі.

Раней сваякі іншай жыхаркі Віцебска, 58-гадовай Таццяны Хузеевай, расказалі «Нашай Ніве», што памерлая была шпіталізаваная з пнеўманіяй і што сваякам пазванілі і папрасілі самаізалявацца, сказалі, што быў пацверджаны каранавірус. Пасля Мінздароўя абверг гэтую інфармацыю і запэўніў, што Covid-19 у выпадку Хузеевай нібыта не меў месца.

На жаль, афіцыйная інфармацыя пра колькасць пацыентаў з дыягназам «пнеўманія» ў Віцебску і вобласці не публікуецца.

Гэтая абстаноўка сакрэтнасці адрознівае Беларусь ад іншых краін, якія сутыкнуліся з пандэміяй. У адрозненне ад Расіі, Казахстана, Польшчы, Літвы ды іншых краін, інфармацыя пра колькасць хворых абвяшчаецца нерэгулярна, абрывачна, часам нават у загадкавай, рэбуснай форме. У адрозненне ад іншых краін, у Беларусі не публікуецца афіцыйнай інфармацыі пра геаграфічную лакалізацыю выяўленых выпадкаў Covid-19, што дае падставу для розных чутак. Мінздароўя тлумачыць такі падыход нежаданнем правакаваць паніку. 

Пахаванне Аляксандры Чэпік мае адбыцца заўтра. Магчыма, заўтра Міністэрства аховы здароўя патлумачыць больш пра яе смерць. Варта адзначыць, што сёння Мінздароўя нават не апублікавала афіцыйную лічбу інфікаваных каранавірусам.

Каментары29

Цяпер чытаюць

«Альбо страта годнасці, альбо рызыка страты ключавога партнёра». Зяленскі выступіў з драматычным зваротам да ўкраінскага народа50

«Альбо страта годнасці, альбо рызыка страты ключавога партнёра». Зяленскі выступіў з драматычным зваротам да ўкраінскага народа

Усе навіны →
Усе навіны

Навукоўцы выявілі, што валоданне некалькімі мовамі запавольвае біялагічнае старэнне15

Ідэолагі расказваюць народу жахі пра інтэрнэт і перасцерагаюць ад выкарыстання ChatGPT15

«Гэта што за вірус?» Прыхільніцы Лукашэнкі не спадабаліся надпісы на дзіцячай пляцоўцы7

Зяленскі заявіў пра гатоўнасць працаваць над мірным планам Трампа31

Вогненны цягнік пад Брэстам: калі хацеў у Маларыту, а трапіў у Хогвартс1

Герасімаў далажыў Пуціну пра захоп Купянска7

Ці ахвяраваць сваімі кроўнымі для праекта культурнага адпачынку па-салехардску? Пра туркомплекс у Красках4

Аэрапорт у Вільні зноў закрылі праз метэазонды22

Дзяцей з беларускага спартыўнага клуба прывезлі памаліцца ў вайсковы храм пад Масквой8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Альбо страта годнасці, альбо рызыка страты ключавога партнёра». Зяленскі выступіў з драматычным зваротам да ўкраінскага народа50

«Альбо страта годнасці, альбо рызыка страты ключавога партнёра». Зяленскі выступіў з драматычным зваротам да ўкраінскага народа

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць