Здарэнні88

«Чулі, як крычала: «Ратуйце! Забіваюць!» Што вядома пра жанчыну, чые парэшткі знайшлі ў Свіслачы

Апошні раз суседзі бачылі 37-гадовую Юлію ў пачатку снежня. Калі жанчына перастала выходзіць з кватэры, трывогу не забілі: мінчанка часта ладзіла шумныя вечарынкі, таму вырашылі, што яна недзе адзначае святы, піша Tut.by.

— Так, гэта кватэра, дзе ўсё адбылося, — кажуць жыхары дома па вуліцы Раманаўская Слабада ў Мінску.

Жалезныя дзверы апячатаныя, на падлозе валяюцца пальчаткі эксперта, мяркуючы па вонкавым выглядзе дзвярэй, перш чым патрапіць унутр, іх давялося выбіць. Як распавядаюць суседзі Юліі, учора раніцай спачатку прыехала міліцыя, цікавілася, як даўно бачылі жанчыну з трэцяга паверха. Аказалася, у пачатку снежня. Пасля таго, як у кватэру патрапілі праз акно ратавальнікі, і выявілі там цела, сталі выбіваць дзверы.

Нагадаем, падчас ачышчальных работ 2 студзеня камунальнікі дасталі з Свіслачы спартыўную сумку з канцавінамі чалавека. Пазней праваахоўнікі паведамілі, што гэта парэшткі жанчыны. Міліцыя апублікавала фота знойдзенай у Свіслачы сумкі і прасіла дапамогі ў відавочцаў ў пошуку яе гаспадара. 5 студзеня асобу загінулай высветлілі. «У ходзе аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў у кватэры аднаго з дамоў, размешчаных на вул. Раманаўская Слабада, супрацоўнікамі органаў унутраных спраў выяўлена цела 37-гадовай жанчыны, астанкі якой раней былі знойдзены ў рацэ Свіслач», — паведамілі ў СК.

— Самае страшнае: жывеш побач і нават не ведаеш, што там за дзвярыма. Ніякага паху на пляцоўцы не было, — кажуць суседзі. Яны гатовыя размаўляць але пры ўмове, што іх імёны не будуць фігураваць у СМІ.

— Следчая група з'ехала а гадзіне ночы, а мы ўсю ноч не спалі, вось. Хтосьці вырашыў з'ехаць на дачу, каб не заставацца дома, — дадаюць жыхары дома, які размешчаны ў гістарычным цэнтры горада.

Знойдзеныя парэшткі жанчыны ў Свіслачы яны ніяк не звязвалі са сваёй 37-гадовай суседкай. Калі Юлія пераехала жыць у трохпакаёвую кватэру па Раманаўскай Слабадзе, нашы суразмоўцы дакладна сказаць не могуць, «дзесьці два-чатыры гады таму». Дзяцей у яе не было, з жанчынай бачылі то аднаго мужчыну, то іншага.

— Пастаянныя гулянкі, бойкі, шум, гучная музыка. На гэтую кватэру не раз выклікалі міліцыю, — адзначаюць суседзі. — Калі прыгледзецца, на дыванку ў суседзяў і лесвіцы засталіся кроплі крыві, яны пасля чарговых вечарынак у Юліі.

Ці працавала жанчына, ніхто не ведае, адзін час кватэра, у якой яна жыла, здавалася як люксавыя апартаменты за 5 тысяч рублёў у месяц. Але хто іх здаваў, жыхары не ведаюць. У агенцтве сказалі, што больш жыллё не здаецца.

realt.by

— Улетку Юлія жыла з адным мужчынам, восенню ў яе з'явіўся іншы, Аляксандр. Неяк яна выбегла на пляцоўку, рукі былі ў крыві, — працягваюць суседзі. — 1 снежня ў кватэры зноў шум, крыкі: «Ратуйце! Забіваюць!». Мы выклікалі міліцыю, прыехала за лічаныя хвіліны. Пасля гэтага Юля перастала пускаць у кватэру свайго сужыцеля Аляксандра, але ён усё роўна пастаянна быў у пад'ездзе. 3 снежня яго, п'янага, забрала міліцыя.

Суседзі апісваюць Аляксандра як маладога чалавека да 30 ўсходняга выгляду.

Апошні раз Юлію суседзі бачылі ў пачатку снежня, з таго ж часу ў яе кватэры спыніліся вечарынкі. Кажуць, учора ў дом па вуліцы Раманаўскай Слабадзе прыязджаў брат забітай жанчыны, па непацверджанай інфармацыі, менавіта ён забіў трывогу.

Як паведаміла МУС, ноччу 6 студзеня супрацоўнікі ўпраўлення крымінальнага вышуку ГУУС Мінгарвыканкама пры сілавой падтрымцы байцоў спецпадраздзялення «Алмаз» у Віцебску затрымалі 26-гадовага замежніка, які падазраецца ў забойстве жанчыны, астанкі канцавінаў якой выяўленыя ў рацэ Свіслач 2 студзеня 2020 года. Паводле яго слоў, 28 снежня 2019 г. паміж ім і загінулай адбыўся канфлікт, у выніку якога мужчына задушыў 37-гадовую гаспадыню кватэры.

Каментары8

Цяпер чытаюць

26‑гадовая цяжарная ў Дзяржынску памерла праз беларускі антыбіётык, які раней ужо забаранялі — бо ад яго загінула некалькі жанчын12

26‑гадовая цяжарная ў Дзяржынску памерла праз беларускі антыбіётык, які раней ужо забаранялі — бо ад яго загінула некалькі жанчын

Усе навіны →
Усе навіны

Былая палітзняволеная са Швецыі: Следчы думаў, што бабулю расколе адразу, а бабуля як уперлася!1

У Курскай вобласці загінулі чатыры расійскія афіцэры — на іх напала «Баба-Яга»1

MALDZIS выкупіў старадаўні архіў парафіі з Гарадзеншчыны3

У Барысаве распрацавалі пажарны танк для самых складаных узгаранняў ФОТЫ

КДБ абвесціў затрыманых кнігавыдаўцоў Яўдаху, Багдановіча і Коласа ўдзельнікамі экстрэмісцкага фармавання13

Трамп незадаволены абраннем Маджтабы Хаменеі1

«У мяне на стале пяць гадоў ляжала папера з перадачай права апекі над сынам». Вольга Севярынец — пра гады страху, антыдэпрэсанты і надзею12

У Германіі ўпаў метэарыт, асколкі прабілі дахі дамоў3

Журналіст Павел Дабравольскі асуджаны на 9 гадоў пазбаўлення волі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

26‑гадовая цяжарная ў Дзяржынску памерла праз беларускі антыбіётык, які раней ужо забаранялі — бо ад яго загінула некалькі жанчын12

26‑гадовая цяжарная ў Дзяржынску памерла праз беларускі антыбіётык, які раней ужо забаранялі — бо ад яго загінула некалькі жанчын

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць