Грамадства2525

Ганну Смілевіч выключаюць з Моладзі БНФ: «Мандзік шантажуе мяне гісторыямі асабістага жыцця»

«Наша Ніва» паведамляла пра трагікамедыю, якая нядаўна разыгралася на сядзібе Партыі БНФ.

Нагадаем, што нехта напісаў на дошцы «Мандзік (кіраўнік Моладзі БНФ — Рэд.) х**ло». Пакрыўджаны Мандзік падумаў на мінулую старшыню Ганну Смілевіч і сабраўся выключыць яе з арганізацыі.

Чытайце гісторыю цалкам: «Мандзік — х**ло»: скандал у шэрагах Моладзі БНФ. На сядзібу выклікалі міліцыю, Ганну Смілевіч выганяюць

Праз тыдзень мы пацікавіліся, чым скончылася гісторыя. 

Раней Мандзіка і Смілевіч звязвалі рамантычныя пачуцці.

«Наша Ніва» звярнулася да Дзяніса Мандзіка, ён адказаў праз сацыяльныя сеткі, што «заявы на выхад Смілевіч пакуль не пісала», а таксама што «няма сэнсу выключаць людзей, якія нічога не робяць».

А вось Ганна Смілевіч трактуе сітуацыю іначай. Дзяўчына сцвярджае, што задала Мандзіку прамое пытанне: ці выключана яна з Моладзі БНФ. І атрымала катэгарычнае «Так».

«Я проста хачу скончыць як мага хутчэй з гэтай гісторыяй. Я ўсё яшчэ ў Партыі БНФ, і мяне гэта задавальняе. Магчыма, вярнуся ў Моладзь БНФ, калі тут з'явіцца адэкватнае кіраўніцтва, якое не змешвае асабістае стаўленне са справамі арганізацыі», — расказала Смілевіч пра свае далейшыя планы.

Яна дадаткова распавяла, што пасля таго, як сітуацыю пачала асвятляць «Наша Ніва», Мандзік стаў шантажаваць яе гісторыямі з іх асабістага жыцця.

Мы папрасілі Дзяніса Мандзіка пракаментаваць сваю пазіцыю і ўсё ж даць пэўны адказ. Той адмовіўся, прапанаваўшы даслаць запыт на Сядзібу БНФ.

Каментары25

Цяпер чытаюць

Сталі вядомыя падрабязнасці пра трагедыю ў Полацкім манастыры16

Сталі вядомыя падрабязнасці пра трагедыю ў Полацкім манастыры

Усе навіны →
Усе навіны

Чаму пазяханне такое заразнае?

Упершыню за доўгі час падчас атакі беспілотнікаў загінуў жыхар Падмаскоўя9

У Полацкім манастыры трагедыя — спалілі жанчыну34

Робат паўстаў на шоу ў Кітаі 4

Намеснік міністра прыродных рэсурсаў Расіі збег у ЗША праз Мінск13

Падобны да надмагілля памятны знак у Нясвіжы заззяў новым бляскам14

Два кенты на Савецкай у Брэсце ў кепках з ЧЗ падпявалі пад песню «Жукоў». І мелі неасцярожнасць запосціць гэта ў трэдс15

«Жыццё — штука цікавая, аднак». Зорка беларускага гандбола наняўся фатографам, каб здымаць улюбёную многімі беларускую спявачку4

З клінінгавай кампаніі дадаткова здзерлі ў бюджэт аж 1,1 мільёна17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сталі вядомыя падрабязнасці пра трагедыю ў Полацкім манастыры16

Сталі вядомыя падрабязнасці пра трагедыю ў Полацкім манастыры

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць