Меркаванні2828

«Хочацца ўжо праўды і не хочацца гэтага бясконцага фікшну»

Піша Ганна Севярынец.

З'явілася ўчора ў маёй стужцы Каміла Цень, дзяўчына, якая напісала аповесць на трасянцы. Покуль я збіралася пачытаць тую аповесць (і думала: а з чаго гэта я? я шчэ ні «Сабак», ні «Ночы» не чытала, а тут — зазбіралася?!), аповесць прачыталі і адпісаліся іншыя, адгунулася прэса, і стужка сёння поўная вокладкай кніжкі маладой аўтаркі.

Дык я пра што. Пра сваё асабістае адчуванне ад гісторыі Камілы — не ведаю, ці гэта маркетынг, ці выпадак, я проста адчуваю вось што. Не хочацца асабіста мне, страшна не хочацца нічога з «літтусоўкі», нічога з «літпрацэсу», нічога з гэтага «прэміяльнага дыскурсу», ніякіх раманаў, ані тоўстых, ані тонкіх, напісаных дзеля таго, каб стаць падзеяй у гісторыі літаратуры, нічога такога, што трэба абмяркоўваць «правільна» і на што трэба адгукацца «з аглядкай», хочацца свежага, маладога, з-за літаратурнай мяжы, ад людзей, якія прагнуць пісаць, а не атрымліваць прэміі, хочацца быць побач з імі, сачыць, чытаць, адгукацца, згаджацца і не згаджацца, але каб толькі не трапіць у дрыгву чужых амбіцый і магчымасцяў, чужога ўяўлення пра разумнае і неразумнае, мець права на сваё — і ведаць, што кожны мае права на гэтае «сваё», працаваць на «ўключэнне» у літаратуру, а не на «выключэнне» з яе, хочацца ўжо праўды і не хочацца гэтага бясконцага фікшну.

Чытайце таксама:

Філолаг з Мінска напісала дэтэктыўную аповесць на трасянцы

Каментары28

Цяпер чытаюць

Трамп падпісаў закон аб «пякельных» санкцыях супраць Расіі11

Трамп падпісаў закон аб «пякельных» санкцыях супраць Расіі

Усе навіны →
Усе навіны

Кушнер Пуціну: Вы нам і год назад казалі, што за пару месяцаў зоймеце Данбас26

Лукашэнка заклікаў саджаць больш бульбы9

Трамп прапануе Пуціну бізнэс-здзелкі з ЗША да завяршэння вайны з Украінай7

«За гэта ў турму трэба садзіць». Лукашэнку абурыла, як цярэбяць лён на роднай Шклоўшчыне37

Наколькі каштоўнае для Лукашэнкі апошняе зняцце санкцый з боку ЗША8

Вызвалены Алесь Чумакоў расказаў пра абвінавачванне: «Граў беларускую народную музыку і тым самым гуртаваў пратэставае ядро»14

Мінчанцы, якая прасіла ў Лукашэнкі кватэру за трох народжаных дачок, пакуль падарылі трохмесную каляску26

«Калі працуеш дома — жыць няма за што, а калі працуеш на фуры — жыць няма калі». Беларусы-дальнабоі расказалі пра свой лад жыцця13

Беларуска за два дні прайграла ў анлайн-казіно амаль 70 тысяч рублёў і цяпер спрабуе вярнуць іх ад банка14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп падпісаў закон аб «пякельных» санкцыях супраць Расіі11

Трамп падпісаў закон аб «пякельных» санкцыях супраць Расіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць