Музыка6161

На Еўрабачанні перамагла ізраільская феміністка, хоць журы галасавала за аўстрыйца з карыбскімі каранямі

На Еўрабачанні-2018 перамагла прадстаўніца Ізраіля Нэта Барзілай з пацешнай песняй «Цацка» (529 балаў). Тэлегледачы з вялікім адрывам паставілі яе на першае месца, а журы — на трэцяе.

Другое месца ў Кіпра. Гледачы паставілі гэтую песню на другое месца, а нацыянальныя журы — на пятае.

На трэцім апынулася Аўстрыя, хоць у галасаванні прафесійных журы яна набрала найбольш галасоў.

Букмекеры чакалі перамогі Кіпра — і памыліліся.

Што тычыцца Беларусі, то спявак Аляксееў, нагадаем, у фінал не прабіўся. Украінскі выканаўца з песняй Forever не скарыў сэрцы еўрапейцаў.

Не прайшла ў фінал і Расія.

З нашых суседзяў спявалі Літва, Ева Засімаўскайце (12-е месца) і Украіна, Melovin, (17-е).

Нарвежац беларускага паходжання Аляксандр Рыбак гучаў не найлепш. У выніку ён толькі 15-ы, прычым нават беларускае журы паставіла яго толькі на 3-е месца. Фаварытам жа нашага журы стаў Кіпр.

Стала вядома, якое месца прадстаўнік Беларусі Alekseev заняў у сваім паўфінале: толькі 16-е. А вось Рыбак у сваім паўфінале быў першым, ды толькі ў фінале зачапіць гледачоў не змог.

Чытайце таксама:

Якія краіны галасавалі за Аляксеева? Спойлер: дапамагалі толькі Азербайджан і Арменія

Беларускае журы паставіла пераможцы з Ізраіля 1 бал з 290 магчымых

Стала вядома, за каго на Еўрабачанні галасавала Беларусь — густы журы і гледачоў зноў кардынальна адрозніваюцца

Скандал на «Еўрабачанні». Глядач выбег на сцэну і забраў у спявачкі мікрафон ВІДЭА

Каментары61

Цяпер чытаюць

Былога вайскоўца з Брэста, які вярнуўся з Польшчы, абвінавацілі ў «тэрарызме» і адправілі ў калонію1

Былога вайскоўца з Брэста, які вярнуўся з Польшчы, абвінавацілі ў «тэрарызме» і адправілі ў калонію

Усе навіны →
Усе навіны

Расіяне кожны квартал набываюць у Мінску 140—145 кватэр. Гэта многа ці мала?20

Трамп хоча зрабіць Венесуэлу 51‑м штатам ЗША12

Кароль Малайзіі вярнуўся дахаты з пуцінскага парада з расійскім лімузінам3

У адным з самалётаў «Белавія» адзін з пасажыраў закурыў падчас рэйса. У аэрапорце яго чакалі сілавікі4

Ці варта купляць закінутую хату за адну базавую і колькі гэта каштуе насамрэч? Вось што расказваюць людзі9

Anthropic: Claude шантажуе, таму што вы ўсе занадта шмат пішаце пра «злы» ШІ3

У Новай Баравой адкрылі Цэнтральны парк ФОТЫ3

Дарадца Ціханоўскай заклікаў узяць удзел у выбарах у Каардынацыйную раду25

«Не пазнала сваё дзіця». У Гомелі бяздомныя сабакі пакусалі 11‑гадовую дзяўчынку10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былога вайскоўца з Брэста, які вярнуўся з Польшчы, абвінавацілі ў «тэрарызме» і адправілі ў калонію1

Былога вайскоўца з Брэста, які вярнуўся з Польшчы, абвінавацілі ў «тэрарызме» і адправілі ў калонію

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць