Грамадства22

Назвалі самую папулярную кнігу з новага чатырохтомніка пра Беларусь

Гэта — «Беларусь: трагедыя і праўда памяці: генацыд беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны», расказаў дырэктар выдавецтва «Беларусь» Алесь Карлюкевіч, піша БелТА.

Кніга выдадзена паад рэдакцыяй Андрэя Шведа, налічвае 175 старонак, каштуе 14 рублёў

«З выдавецтва з улікам рэзерву ўжо разышлося амаль 80% кніг серыі. Найбольш папулярнай стала кніга, прысвечаная тэме генацыду беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Засталося яшчэ каля 800 асобнікаў гэтай кнігі», — адзначыў Аляксандр Карлюкевіч.

У чатырохтомнік уваходзяць наступныя кнігі: «Беларусь: трагедыя і праўда памяці: генацыд беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны», «Гісторыя беларускай дзяржаўнасці: з найстаражытнейшых часоў і да нашых дзён», «Беларусь: культурная і духоўная спадчына», «Сучасная Беларусь: краіна і людзі».

Гаворачы пра ўсю серыю, дырэктар выдавецтва падкрэсліў, што яму хацелася, каб з дапамогай гэтых кніг чытач — незалежна ад таго, беларус ён ці жыхар іншай краіны — мог сфарміраваць уяўленне пра Беларусь. 

Гісторык Ігар Марзалюк дадаў, што ў кнігах не прапушчаны ніводны этап развіцця краіны, ніводны перыяд нашай гісторыі.

«Тут няма вырваных межаў. І гэта прынцыповы беларускі падыход — ён адрозніваецца цэласнасцю і арганічнасцю. У тым ліку ніхто тут не ігнаруе савецкае мінулае, не ігнаруе дзяржаву, створаную на савецкай аснове», — падкрэсліў ён.

Каментары2

  • Ёсік
    12.05.2026
    Вайсковец Карлюкевіч сьпявае дыфірамбы мусаўцу шведу? Сам сабе ды сваёй дачушцы зь зяцем з Інданезіі набыў? Нічога не зьмянілася з часоў саўка - тамака газеты сілком расьпіхвалі за твае грошы, тутака кнігу аб незразумела чым (хай, боўдзілы, прачытаюць, што такое генацыд, бо генацыд беларусаў адбываецца зараз, калі знішчаецца культура, мова, гісторыя, ды, нават, найменьне тытульнай нацыі з беларусы на рускія са знакам якасьці).
  • Нефанат
    12.05.2026
    Усе гэтыя кнігі трэба спаліць і нікому не паказваць. Чатаў я кнігі Марзалюка (цікава было паглядзець, што ён думае аб нашай гісторыі). Усё напісана з ідэяй : “Беларусь (ВКЛ, і Полацкае княства, і г.д.) - вобласць Маскавітаў. Дурыстыка неверагодная. Дызлайк.

Цяпер чытаюць

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму

Усе навіны →
Усе навіны

Скандальна вядомай беларускай блогерцы адмовіліся прадаваць пярсцёнак Cartier у Парыжы49

У Харватыі перакуліўся пасажырскі аўтобус. Беларуска атрымала траўмы, дзве пасажыркі загінулі

У «Вялікім камені» пабудуюць стылёвы жылы комплекс. Вось якія цэны8

У Мінску адкрыюць новую вуліцу да канца года

Адной з мэтаў званка Стуба і Сцёрэ Пуціну была ацэнка псіхалагічнага стану расійскага прэзідэнта5

Памёр полацкі музыкант Руслан Кунцэвіч

Загінуў 42‑гадовы адміністратар лёзненскага пабліка Уладзімір Данюк

Блогерка назвала тры прычыны, чаму расіяне цяпер масава робяць ВНЖ у Беларусі29

Нікалас Мадура ў турме захапіўся рэлігіяй і філасофіяй2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць