Бачыце на NN.BY памылку? Пра яе можна паведаміць адным клікам. Проста вылучаеце слова з памылкай, і ў вас на экране аўтаматычна ўсплывае прапанова даслаць паведамленне пра памылку.

Клікаеце на яе. У вас з'яўляецца форма для камента пра сутнасць памылкі.
Яшчэ адзін клік, і паведамленне пайшло вэб-рэдактару.
Просім улічваць, што апрацоўка паведамленняў займае нейкі час і што вы самі можаце памыляцца. Калі вы, дапусцім, патрабуеце, каб мы памянялі «гіпапатам» на «бегемот», а «гарбату» — на «чай», то такой праўкі рэдактар рабіць не будзе.
Застаецца падзякаваць нашаму чытачу Дзянісу Я., які дапамог прыстасаваць сэрвіс паведамлення пра памылкі да «Нашай Ніны», нашага новага суб-партала.
-
«Наша Ніва» атрымала тры журналісцкія прэміі. Сярод пераможцаў Бугай і Роўда
-
Ціханоўскі і Пятрухін распаўсюдзілі новую лабуду: што палітвязень Папоў атрымаў 16 гадоў турмы з-за публікацыі «НН»
-
Беларускі музей імя Івана Луцкевіча рыхтуе выставу да 120‑годдзя «Нашай Нівы» і просіць дапамагчы з экспанатамі
Каментары