Усяго патроху1212

Вундэркінд Цімур Сушко, які ў 12 гадоў паступіў у медуніверсітэт, узяў акадэмічны адпачынак

Цімур Сушко, які ў 12 гадоў паступіў у медуніверсітэт, перайшоў на другі курс, аднак узяў акадэмічны адпачынак. Пра гэта TUT.BY распавёў бацька хлопчыка і яго аднагрупнікі.

Фота: Аляксандр Васюковіч, TUT.BY

— Цімур перайшоў на другі курс, і мы вырашылі ўзяць акадэмічны. Цяпер ён займаецца плаваннем і займаецца навуковай працай, — распавёў бацька Цімура Васіль Васільевіч.

Нагадаем, Цімур — хлопчык-вундэркінд. У 1,8 года ён бегла чытаў, у 5,5 паступіў у першы клас і амаль адразу ж перайшоў у другі — рабіць у першым яму не было чаго. З пятага класа ён ступіў адразу ў сёмы. Затым перайшоў на індывідуальнае навучанне, і летам 2015 года, у 12 гадоў, скончыў жодзінскую школу. Цімур займаецца плаваннем з 3,5 гадоў. У яго каля 130 медалёў і 30 кубкаў рэспубліканскіх і міжнародных спаборніцтваў. У 2013-м і 2014 годзе гадах сярод спартсменаў-брасістаў ва ўзросце 10 і 11 гадоў Цімур Сушко быў найпершым у свеце.

У БДМУ Цімур Сушко паступіў на платнае аддзяленне звыш конкурсу па спартыўнай квоце.

— ЦТ ён здаваў як усе. Рыхтаваўся таксама як усе. Балы яго абмяркоўваць я б не хацеў. Магу сказаць, што здаў тэставанне ён вельмі годна. Мы, яшчэ калі абмяркоўвалі паступленне ў «мед», планавалі, што пойдзем звыш конкурсу на платнае, каб не займаць нічыё месца — хай туды прыйдзе іншы абітурыент, а Цімур, як тытулаваны перспектыўны спартовец, мае права на квоту, вось ёю і скарыстаемся, — тлумачыў тады TUT.BY бацька Цімура.

Каментары12

Цяпер чытаюць

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў15

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў

Усе навіны →
Усе навіны

ЦРУ папярэдзіла еўрапейскія ўрады аб магчымай атацы расійскіх дронаў на Іспанію, Францыю або Італію5

«На ракеце». Зяленскі рэзка адказаў расійскім журналістам17

У Беларусі можна цалкам законна прадаваць і купляць кватэры і машыны за даляры. Вось як гэта зрабіць7

«Усе мамкі, не разбіраючыся, супраць». Ціханоўскі падзякаваў мужчынам за непублічную падтрымку95

Пачобут у ЗША сустрэўся з Коўлам ФОТАФАКТ2

Сі Дзіньпін прыбыў у ЗША з трохдзённым візітам, Трамп асабіста сустрэў яго ў аэрапорце5

Навукоўцы знайшлі пах, які прымушае людзей больш траціць у сэканд-хэндах

Навукоўцы высветлілі, дзе на Зямлі найбольшыя шанцы перажыць глабальную катастрофу4

«Ён выбраў мяне сам». У Гомелі 19‑гадовая дзяўчына збірае грошы на ўласнага каня5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў15

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць