Сяргей Астравец. Праз гарадзенскія акуляры1818

Карта паляка

Хай нават больш правільна будзе “картка паляка”, піша на сваім блогу Сяргей Астравец.

У кагосьці яна выклікае раздражненьне, у некага міжвольную зайздрасьць, іншыя рэагуюць стомлена-абыякава, без эмоцый: яны паедуць за калючы дрот, у Эўропу, а мы, што стане бачна яшчэ больш выразна, застанемся ў значна большай “дупе”.

Прафэсыя сьпіртавоза, бутлегера, дробнага кантрабандыста амаль цалкам вымерла, як толькі суседка перайшла на шэнгенскія візы. Агульнавядомы факт. Нейкая купка яшчэ трымаецца, маючы ў пашпарце апошнія тыдні нацыянальнай польскай візы. Частка спадзяецца вярнуцца да занятка, у міжнародную электрычку да Кузьніцы, сьценкі і крэслы якой — сховішча для сьпірытуса і цыгарэтаў. Як? Атрымаўшы карту паляка. Гэта прызнаюць усе. Спачатку так — яе атрымаюць старыя патрыёты, якім дакумэнт патрэбны толькі дзеля маральнай сатысфакцыі. На другім месцы, бадай, актыўная частка — тыя, хто прагне ведаў, працы, хто мае свой бізнэс. На апошнім — яны, хто не прэтэндуе на вялікія здабыткі.

А для часткі, якая, вядома, прызвычаілася бываць побач — у суседняй Польшчы раз-пораз, але якая не зьбіраецца там атабарвацца, для яе карта паляка — своеасаблівая ахоўная грамата, амаль што дакумэнт грамадзяніна Эўразьвязу. Бо каб РБ разьвівалася як усе нармальныя эўрапейскія краіны, каб нас не цягнулі ў абдымкі туркменбашоў, хіба адчувалі б мы нейкую ўласную пакрыўджанасьць, хібнасьць побач з уладальнікамі карты паляка? Што мне да карты паляка, калі я сеў і паехаў як сапраўдны белы чалавек свабодна да самага Бэрліна і Парыжа? Калі на маім пашпарце не дастаныя з нафталіну сярпы-молаты, а паважаны рыцарскі эўрапейскі герб, якому пад васемсот год? Бо мы рыцары! Мы — РЫ-ЦА-РЫ! А нас трымаюць як польскіх афіцэраў у катынях. І хочуць трымаць надалей, бясконца трымаць.

За польскую мову — ахоўная карта паляка, павага, бясплатныя візы, ільготы, за беларускую — па мордзе! Тварам у гразь. За беларускую — кайданкі, зьдзекі, ёрнічаньне судзьдзяў, краты. І яны яшчэ абураюцца Польшчай, што тая, аказваецца, дзеліць беларускіх грамадзянаў на два гатункі… Сустракаю старога прыяцеля, ён прызнаецца: я марыў пра свабодную Беларусь, я заўжды дбаў, я размаўляў і размаўляю на беларускай мове, але гады ідуць, хутка пэнсыя, і я ў гэтай краіне ніхто, ніхто, разумееш?!! Я ёй непатрэбны, бо ў яе гаспадары, якія выкарыстоўваюць толькі назву, якія пагарджаюць усім беларускім.

Што яму адказаць было? Я яму адказаў так: ведаеш, палякі гавораць, што дадуць сваю карту нават усім тым, хто меў хаця б аднаго з двух бацькоў, хто быў грамадзянінам Польшчы да 17 верасьня 1939-га. А ты меў абодвух, мову і гісторыю польскую з культурай разам ведаеш пагатоў. Дзейнічай! Запішыся ў палякі! Выратуйся, як аднойчы выратаваліся некаторыя беларусы дзякуючы арміі Андэрса! Адчуй сябе сапраўды чалавекам, а не зьняважаным на кожным кроку “нацыяналістам”… Уласна кажучы, Браніслаў Тарашкевіч атрымаў некалі карту савецкага беларуса, а Францішак Аляхновіч — карту паляка. Вынікі — агульнавядомыя. Быць беларусам — заставацца пагарджаным як першыя хрысьціяне ў паганскай імпэрыі. Такі лёс.

Каментары18

Цяпер чытаюць

«У сына на тэлефоне былі налепленыя сцяг і герб Расіі. З гэтага ўсё пачалося». Бацька школьніка з Баранавіч расказаў, як яго сына цкавалі аднакласнікі26

«У сына на тэлефоне былі налепленыя сцяг і герб Расіі. З гэтага ўсё пачалося». Бацька школьніка з Баранавіч расказаў, як яго сына цкавалі аднакласнікі

Усе навіны →
Усе навіны

Мурал беларускім пісьменнікам адкрылі ў Касцюковічах1

Грузавы самалёт Корпуса вартавых ісламскай рэвалюцыі зачасціў у Мінск4

Боснія адклікае амаль усіх супрацоўнікаў пасольства ў Сербіі 7

Плаціць за праезд у наземным транспарце Мінска можна будзе карткай любога банка

Беларусаў запрасілі рабіць пусканаладку на першай турэцкай АЭС5

У Беларусі адчувальна падаражэлі аўтазапчасткі — вось чаму4

Беларусам сталі радзей выдаваць ДНЖ у ЕС. Хто, куды і навошта з'язджаў у 2025 годзе5

Пінскі суднабудаўнічы завод упершыню за доўгі час пабудаваў новае судна ВІДЭА5

Пасля перамогі АдГ скандальны кубак «Армія Расіі» выставілі на аўкцыён10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«У сына на тэлефоне былі налепленыя сцяг і герб Расіі. З гэтага ўсё пачалося». Бацька школьніка з Баранавіч расказаў, як яго сына цкавалі аднакласнікі26

«У сына на тэлефоне былі налепленыя сцяг і герб Расіі. З гэтага ўсё пачалося». Бацька школьніка з Баранавіч расказаў, як яго сына цкавалі аднакласнікі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць