Андрэй Расінскі. Кадры

«Прытулак»

Карціну прадусаваў майстра страшных гісторый Гільерма Дэль Тора.

poster ПРЫТУЛАК (El Orfanato)
Мэксіка – Гішпанія, 2007, каляровы, 105 хв.
Рэжысэр: Хуан Антоніа Баёна
Ролі выконваюць: Белен Руэда, Фэрнанда Кая, Роджэр Прынцэп, Мабэль Рывэра, Мансэрат Карулья, Джэральдзін Чаплін
Жанр: Гатычная ібэрыйская містыка
Прызы, фэсты: Прызы “Гоя” за найлепшы дэбют, гук, адмысловыя эфэкты, дызайн, прызы Барсэлёнскага кінафэсту, Гран-пры фантастычных фільмаў у Жэрарме – усяго 26 узнагародаў і 26 намінацый.
Адзнака: 6,5 (з 10)

Дзяцінства Лауры прайшло ў прытулку. Праз 30 гадоў гераіня вяртаецца на старое месца з мужам Карласам і прыёмным сынам Сайманам. Лаура прагне ўсынавіць шчэ колькі дзяцей. Але ейны сын вядзе палахлівыя гульні зь нябачнымі прывідамі…

Карціна Хуана Антоніа Баёны – спрадусаваная мэксіканскім чараўніком страшных гісторый Гільермам Дэль Тора (“Лябірынт Фаўна”, “Хрыбет д’ябла”). Фільм маладога рэжысэра – гэта гатычная лацінская містыка, узгадаваная на эўрапейскай культуры з выкшталцонай апэратарскай тэхнікай і трымценна-мэлянхалічнай атмасфэрай.

Ня трэба крыві і гучных крыкаў: спарахнелы дом, шпалеры, садраныя малечымі пальцамі, шэрае мора, лядашчая старая з тоўстымі акулярамі, скрып на дзіцячай пляцоўцы, сьцені, вязаная маска з гузікам…

“Прытулак” палохае чаканьнем і сумам апошняй гульні. Мацярынскі інстынкт не выратоўвае, а заганяе ў небясьпечную пастку; сьвятло ў цемры – фальшывае, а любоў дастаецца прывідам. Стваральнікі стужкі відавочна скарысталі й досьвед амэрыканскага “Палтэргейсту”, але зрабілі гэта тонка, безь вялікіх эфэктаў.

Карціна крыху правісае ў фінале, але гэта не адмяняе чароўнае атмасфэры эўракультавага кіно.

Сэансы ў менскіх кінатэатрах да пятніцы 4 красавіка.

Кінатэрміны

Кінападзеі

Усе фільмы

Кінатворцы

Каментары

Цяпер чытаюць

Адданага ябацьку, які абражаў Святлану Ціханоўскую ў Threads, кінулі за краты21

Адданага ябацьку, які абражаў Святлану Ціханоўскую ў Threads, кінулі за краты

Усе навіны →
Усе навіны

Алжыр адправіць свае войскі ў суседні Нігер. Там цяпер кіруе прарасійская хунта

Лукашэнка: Беларусы чакаюць з'яўлення ў крамах мангольскага кашміру9

На Гродзеншчыну прыедзе шмат працоўных мігрантаў з Таджыкістана4

Для Белтэлерадыёкампаніі ўзвядуць новы будынак5

Расіі ўпершыню пасля пачатку поўнамаштабнай вайны ва Украіне даручылі правесці чэмпіянат свету4

Уладальнікі электрамабіляў пачнуць плаціць транспартныя падаткі нароўні з усімі2

Футбаліст зборнай Беларусі быў у цягніку, які трапіў пад удар беспілотніка пад Варонежам4

Мінскі планетарый пераехаў у Нацыянальную бібліятэку

Італія выслала ў Мінск двух беларусаў адразу пасля іх вызвалення з турмы1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Адданага ябацьку, які абражаў Святлану Ціханоўскую ў Threads, кінулі за краты21

Адданага ябацьку, які абражаў Святлану Ціханоўскую ў Threads, кінулі за краты

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць