Навука і тэхналогіі33

Навукоўцы падлічылі колькасць дрэў на Зямлі

Іх больш за тры трыльёны — і гэтага мала.

Паводле новага аналізу даследчыкаў, на Зямлі 3,04 трыльёны дрэў, распавядае Nature. Міжнародная група навукоўцаў пад кіраўніцтвам Томаса Кроўтара ўдакладніла ранейшыя звесткі з папраўкай на шчыльнасць лясоў.

Раней меркавалася, што на Зямлі прыблізна 400 млрд дрэў — такія звесткі былі атрыманыя праз спадарожнікавыя здымкі, што даюць магчымасць ацаніць толькі плошчу лясоў, ды не іх шчыльнасць.

Кроўтар і калегі сабралі звесткі наземных падлікаў з усіх кантынентаў на агульнай плошчы 430 тысяч гектараў. Ведаючы шчыльнасць дрэў у лясах, даследчыкі ўнеслі папраўку ў ранейшыя лічбы.

Найбольшай шчыльнасцю лясоў можа пахваліцца Паўночная Амерыка, Скандынавія і Расія — там расце 750 млрд дрэў, альбо 24% ад агульнай колькасці. У трапічных і субтрапічных лясах расце 1,3 трлн дрэў, альбо 43% ад агульнай колькасці, ды іх шчыльнасць там ніжэйшая.

Тым не меней, сённяшніх трох трыльёнаў дрэў мала для чалавека. Яшчэ 12 тысяч год таму, да таго, як чалавек пачаў займацца сельскай гаспадаркай, дрэў было на 46% больш.

Штогод жа ад 3 трыльёнаў трэба адымаць 15 мільярдаў — столькі мы знішчаем для сваіх патрэб. У многіх месцах, дзе клімат спрыяе росту дрэў, іх ужо не пабачыш — асабліва ў цёплых і вільготных рэгіёнах, дзе гаспадарчая дзейнасць чалавека літаральна сцірае дрэвы з іх зямлі.

Глядзіце таксама: Проста дрэва — новая зорка Instagram

Каментары3

Цяпер чытаюць

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў15

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў

Усе навіны →
Усе навіны

ЦРУ папярэдзіла еўрапейскія ўрады аб магчымай атацы расійскіх дронаў на Іспанію, Францыю або Італію5

«На ракеце». Зяленскі рэзка адказаў расійскім журналістам17

У Беларусі можна цалкам законна прадаваць і купляць кватэры і машыны за даляры. Вось як гэта зрабіць7

«Усе мамкі, не разбіраючыся, супраць». Ціханоўскі падзякаваў мужчынам за непублічную падтрымку95

Пачобут у ЗША сустрэўся з Коўлам ФОТАФАКТ2

Сі Дзіньпін прыбыў у ЗША з трохдзённым візітам, Трамп асабіста сустрэў яго ў аэрапорце5

Навукоўцы знайшлі пах, які прымушае людзей больш траціць у сэканд-хэндах

Навукоўцы высветлілі, дзе на Зямлі найбольшыя шанцы перажыць глабальную катастрофу4

«Ён выбраў мяне сам». У Гомелі 19‑гадовая дзяўчына збірае грошы на ўласнага каня5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў15

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць