Брытанка Тэс Крыстыян свядома абмежавала сваю міміку ва ўзросце дзесяці гадоў. Вось ужо 40 гадоў цалкам не ўсміхаецца, баючыся, што на яе твары з'явяцца зморшчкі, піша брытанскі таблоід The Daily Mail.
50-гадовай Крыстыян дадзены спосаб прафілактыкі старэння скуры здаецца больш натуральным, чым ін'екцыі ботаксу. Яна даказвае, што ні разу не здрадзіла свайму правілу, нават калі дачку нарадзіла, то не ўсміхнулася.
Тэс ганарыцца, што яе скура выглядае маладзейшай, чым у яе аднагодак.
Сябры празвалі Тэс Монай Лізай. Незнаёмых жа Тэс сваім каменным тварам бянтэжыць.
Псіхолагі не ўхваляюць тое, што Тэс узяла сабе ў галаву. Усмешка неабходная для псіхічнага здароўя чалавека, кажуць яны, бо дзякуючы ёй выпрацоўваюцца эндарфіны — гармоны радасці. А зморшчкі, бывае, упрыгожваюць чалавека.
Цяпер чытаюць
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра

Каментары