Меркаванні33

Каментар да справы Алесіна: няўжо арыштавалі за збор інфармацыі з адкрытых крыніц?

Справы шпіёнскія — заўжды справы цёмныя.

Калі арыштавалі ксяндза Лазара, многія думалі: а мо і сапраўды ўнядрылі шпіёна ў касцёл, яму ж спавядаюцца, ён усюды ездзе…

Калі арыштавалі Гайдукова, многія думалі: а мо і сапраўды слесар быў шпіёнам, а мо маецца на ўвазе шпіён Расіі, бо Расіі ж трэба растваральнікі пільнаваць… На поўным сур'ёзе мне сур'ёзныя людзі такія версіі выказвалі!

Тыя людзі цяпер на волі.

Невядома, праўда, з кім жа трымалі сувязь — нібыта — праз Лазара. Як і лёс таго даўняга беларускага шпіёна, што сядзеў у Польшчы, невядомы. Справы сакрэтныя…

Каб шпіёніў журналіст, які піша на вайсковую тэматыку — ну так, логіка. Бо хто ж шчэ ўсё ведае пра войска? Дарэчы, Алесін у Беларусі быў, можна сказаць, адзін з двух такіх экспертаў. Ён і Паратнікаў — да іх і мы ў «Нашай Ніве» найчасцей звярталіся па тлумачэнне той ці іншай справы ці навіны.

Але ў выпадку з арыштам Алесіна неяк не верыцца, што гэты чалавек мог збіраць інфармацыю закрытую, а не з адкрытых крыніц. А менавіта гэта ж адрознівае шпіёна ад журналіста, аналітыка ці дыпламата.

Вось калі чалавека арыштоўваюць за збор і аналіз інфармацыі з адкрытых, несакрэтных крыніц — гэта атас. Бо тады аналагічна можна арыштаваць любога аналітыка, які працуе на замежную ўстанову, калі толькі ён закранае сферу бяспекі, любога беларускага супрацоўніка замежнай амбасады. А гэта істотна мяняе правілы жыцця ў краіне.

Пачакаем дадатковай інфармацыі пра справу Алесіна. Хоць яе можа доўга не быць: пра такія справы мала вядома, і пры такіх абвінавачваннях нават праваабаронцы нешта заяўляюць вельмі стрымана. Калі справа не даходзіць да таго, як у Азербайджане, дзе саміх праваабаронцаў масава абвяшчаюць армянскімі шпіёнамі…

У нашых журналісцкіх колах Алесін меў бездакорную прафесійную рэпутацыю, і мы ніколі не падазравалі яго ў парушэнні законаў ды нават проста журналісцкай этыкі. Гэта першае, што падумалася сёння пасля пацвярджэння звестак пра яго затрыманне.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Каля плошчы Бангалор у Мінску вырас яшчэ адзін звышсакрэтны аб’ект19

Каля плошчы Бангалор у Мінску вырас яшчэ адзін звышсакрэтны аб’ект

Усе навіны →
Усе навіны

У Кіеве працуюць расійскія рэтранслятары «шахедаў»6

«Прылёт быў проста ў акно». У Кіеве падчас варожай атакі загінула 26‑гадовая работніца банка2

Партнёрка і маці чатырох дзяцей Ілана Маска заявіла пра расставанне3

Твару брэсцкага ДФР так і не далі палкоўніка. І адправілі ідэолагам у кацельню5

Беларускі шахматыст Дзяніс Лазавік упершыню ўвайшоў у топ-100 сусветнага рэйтынгу4

Памёр Анатоль Кашпіроўскі11

«Праваслаўныя актывісты» данеслі на Макса Каржа ў Генпракуратуру Расіі з-за радкоў «И не нужна война, не нужна она»24

Рыжанкоў: Для сустрэчы Лукашэнкі і Трампа робяцца адпаведныя крокі3

Генпракурор ААЭ: Другі пілот рэйса FlyDubai напаў на капітана, выкарыстоўваючы аварыйную сякеру

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Каля плошчы Бангалор у Мінску вырас яшчэ адзін звышсакрэтны аб’ект19

Каля плошчы Бангалор у Мінску вырас яшчэ адзін звышсакрэтны аб’ект

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць