Грамадства55

Зь Менгарвыканкаму на Акрэсьціна

Адзін з заяўнікаў Эўрамаршу, Яўген Афнагель, арыштаваны неўзабаве пасьля «канструктыўных» перамоваў у Менгарвыканкаме.

Заяўнік Эўрапейскага маршу, актываіст незарэгістраванай грамадзянскай ініцыятывы «Джынс за Свабоду» Яўген Афнагель 8 кастрычніка быў прысуджаны Цэнтральным судом Менску да 10 сутак арышту. Гэтую інфармацыю сайту Хартыі‑97 пацьвердзілі ў спэцпрымальніку‑разьмеркавальніку на завулку Акрэсьціна ў Менску, куды апазыцыянэр быў дастаўлены ўчора ўвечары. Як стала вядома Хартыі‑97, вонкавае назіраньне за Яўгенам вялося з таго моманту, як актывіст выйшаў зь Менгарвыканкаму, дзе ён удзельнічаў у перамовах з гарадзкімі ўладамі з нагоды правядзеньня Эўрапейскага маршу. Апазыцыянэр быў схоплены супрацоўнікамі міліцыі. Заяўніка Эўрапейскага маршу судзілі на закрытым працэсе без удзелу адваката.

8 кастрычніка Яўген Афнагель разам зь іншымі заяўнікамі Эўрапейскага маршу сустракаўся з кіраўніком ідэалягічнай управы Менгарвыканкаму Генадзем Курбекам, намесьнікам пракурора Аляксандрам Стукам і намесьнікам начальніка ГУУС Менгарвыканкаму Іванам Мельнікавым. Як казаў пасьля перамоваў Яўген Афнагель, сустрэча з прадстаўнікамі гарадзкіх уладаў прайшла «канструктыўна»

«Абодва бакі выказалі жаданьне канструктыўна абмеркаваць варыянты правядзеньня Эўрапейскага маршу. І ўлады, і мы выказалі жаданьне правесьці акцыю мірна. Мы прапанавалі даць інфармацыю пра Эўрапейскі марш па дзяржаўных тэлевізійных каналах, радыёстанцыях і газэтах, а таксама прасілі даць нам машыны з гукаўзмацняльнікамі. Упершыню за многія гады ўлады не даводзілі да апазыцыі гатовае рашэньне, а вялі дыялёг. Прадстаўнікі Менгарвыканкаму паведамілі, што рашэньне будзе прынятае з улікам сёньняшняй сустрэчы і будзе накіраванае заяўнікам Эўрапейскага маршу», — паведаміў пасьля выхаду зь Менгарвыканкаму Яўган Афнагель.

Аднак празь некалькі гадзін апазыцыянэра арыштавалі.

У спэцпрымальніку‑разьмеркавальніку на Акрэсьціна ўжо знаходзіцца сябра аргакамітэту Эўрапейскага маршу Зьміцер Бародка, дэмакратычны актывіст Лявон Навіцкі, праваабаронца Сьвятлана Гарахавік, актывісты грамадзянскай кампаніі «За свабоду» Ігар Балыкін і Ігар Цішко.

Паводле Хартыі’97

Глядзі яшчэ:
Маладыя апазыцыянэры парвалі партрэт Пуціна
Для каго мікрадыялёг, а для каго мікраінфаркт!
Менгарвыканкам задумаўся наконт Эўрапейскага маршу
Івашкевіч: «14 кастрычніка выйдуць усе тыя, хто лічаць сябе эўрапейцамі»
Ці выкіне Адміністрацыя белы сьцяг?
Мілінкевіч запрасіў лідэраў Эўропы на Эўрапейскі марш

***

У сябра аргкамітэта Еўрапейскага Марша, рэгіянальнага лідэра Змітра Бародкі нарадзіліся хлопчыкі‑двайняткі. Аднак Зміцер Бародка, цяпер ужо бацька трох дзяцей, не можа ўбачыць немаўлятак. З 1 кастрычніка ён адбывае 15 сутак арышту па сфальсіфікаваных абвінавачваннях.

Змітра Бародку, а таксама дэмакратычнага актывіста Леаніда Навіцкага і праваабаронцу Святлану Гарохавік затрымалі 1 кастрычніка ў раёне Менскага трактарнага завода. Два аўтамабілі, у якіх апазіцыянеры ехалі дадому ў Барысаў, спынілі супрацоўнікі ДАІ. Міліцыянты падселі ў машыны да затрыманых і адвезлі іх у Цэнтральны РУУС Менска. Аднак у міліцэйскіх пратаколах было сказанае, што актывісты нібыта затрымліваліся на вуліцы Заслаўскай супрацоўнікамі палка міліцыі спецыяльнага прызначэння (былы АМАП). Апазіцыянеры нібыта распаўсюджвалі газеты, а на заўвагі амапаўцаў рэагавалі нецэнзурнай лаянкай. Але ў гэты час актывісты знаходзіліся ў зусім іншым месцы — ля Менскага трактарнага завода, дзе іх і затрымалі. На наступны дзень апазіцыянераў прысудзілі да 15 сутак арышту.

Паводле Хартыі'97

Каментары5

Цяпер чытаюць

Затрымалі чарговага чалавека года Віцебшчыны, дэпутата Віцебскага аблсавета Дзмітрыя Калягу

Затрымалі чарговага чалавека года Віцебшчыны, дэпутата Віцебскага аблсавета Дзмітрыя Калягу

Усе навіны →
Усе навіны

Яшчэ два спадарожнікі расійскага аналага Starlink пачалі падаць на зямлю3

«Белтэлекам» пакуль адмяніў анансаванае павышэнне тарыфаў

У Лідзе бабуля падарыла кватэру ўнучцы, а пасля вяртала яе праз суд

Людзі, эвакуяваныя з Алешак, ужо ва Украіне3

У Японіі цягнік сышоў з рэек пасля сутыкнення з мядзведзем3

Адкуль у Ціханоўскага крыўда праз грошы на зубы? Разбіраемся ў гісторыі32

«Белавія» зможа купляць самалёты і запчасткі Boeing5

Беларуская чыгунка паказала новыя пасажырскія вагоны ў фірмовым стылі8

Беларус прайшоў больш за 100 кіламетраў дзеля хворай дзяўчынкі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Затрымалі чарговага чалавека года Віцебшчыны, дэпутата Віцебскага аблсавета Дзмітрыя Калягу

Затрымалі чарговага чалавека года Віцебшчыны, дэпутата Віцебскага аблсавета Дзмітрыя Калягу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць