Аляксандр Класкоўскі. Кропкі над «і»11

Ці выкіне Адміністрацыя белы сьцяг?

Калі ўявіць, што наверсе вырашылі даць "Эўрапейскаму маршу" зялёную вуліцу, то, мякка кажучы, нелягічна псаваць Івашкевічу дзень народзінаў:) Піша ў сваім блогу Аляксандар Класкоўскі.

"Беларускія навіны" паведамляюць, што ўлады могуць дазволіць "Эўрапейскі марш". Маўляў, ёсьць выцечка інфармацыі "адтуль".

Але рэч у тым, што і апошняе шэсьце на Дзень Волі таксама было дазволенае. Толькі пад уражаньнем тузаніны зь міліцыяй многія на гэны дазвол забыліся. Загваздка ж у тым, што маршрут быў прапанаваны ад Акадэміі навук на Бангалор. І расьсякалі калёны, адціскалі людзей ад цэнтру менавіта праз тое, што яны мкнуліся на сакральную плошчу Каліноўскага.

Скамечаны дазвол у фармаце кшталту "Акадэмія — Бангалор", канешне, могуць даць і зараз. Хто ж супраць Эўропы? А вось пусьціць апазыцыю на сымбалічны пляцдарм за дзьвесьце мэтраў ад Адміністрацыі, — гэта для вярхоў выглядае амаль што капітуляцыяй. Малаімаверна, што найвышэйшае кіраўніцтва гатовае выкінуць белы сьцяг.

Дый пад чырвона-зялёнымі штандарамі наўрад ці пашлюць бээрэсэмаўцаў дадаць афіцыёзнага калярыту шэрагам маніфэстантаў. Тут справа прынцыпу. Улада ня хоча дзяліць з палітычнымі апанэнтамі ніводзін палітычны вэктар, ніводзін лёзунг. Згадайма, як адцерлі старых барацьбітоў ад лёзунгу незалежнасьці. Так і тут: у прынцыпе чаму б дзяржаўным мужам і ня ўзьбіцца на нейкі канструктыў у дачыненьнях з Эўропай, чаму б і ня вылезьці з тых чорных спісаў? Што яны, горшыя за Кадафі? Але ўявіць сабе пры гэтым пасярэдніцтва Лябедзькі зь Мілінкевічам — як нож востры.

Апазыцыя дзейнічае зараз дастаткова пісьменна, яна прапануе рэчы, дэ-факта выгадныя і ўладзе. Але апанэнты рэжыму аб'ектыўна ня ў той вагавай катэгорыі, каб ягонае кіраўніцтва брала іх у гульню.

Калі ўявіць, што наверсе вырашылі наступіць на горла ўласнай песьні і даць "Эўрапейскаму маршу" зялёную вуліцу, то, мякка кажучы, нелягічна хапаць моладзь з агітацыйнай прадукцыяй ды псаваць Віктару Івашкевічу дзень народзінаў:) Вэрсыя пра барацьбу нейкіх праэўрапейцаў і прарасейцаў у найвышэйшым эшалёне, у выніку чаго, маўляў, і адбылося дзівоснае часовае вызваленьне Івашкевіча з-пад суду, падаецца занадта прыгожай. Хіба што адбываецца пэўная карэкцыя залішняй тупасьці…

Вось, дарэчы, цікавая гаворка пра трохкутнік "улада — апазыцыя — Эўропа" ў апошнім "Праскім акцэнце". Трапна выказаўся палітоляг Дзяніс Мельянцоў: паміж Эўразьвязам і Беларусьсю (маецца на ўвазе Беларусь чырвона-зялёная) няма канфлікту інтарэсаў, але ёсьць канфлікт каштоўнасьцяў.

І гэта, на жаль, надоўга.

ЗЫ. Той выпадак, калі аўтар будзе рады памыліцца з прагнозам.

Каментары1

Цяпер чытаюць

У рамках «новай архітэктуры бяспекі» Масква прапануе вывесці ядзерную зброю і «Арэшнік» з Беларусі — інфармацыя пра перамовы ў Абу-Дабі34

У рамках «новай архітэктуры бяспекі» Масква прапануе вывесці ядзерную зброю і «Арэшнік» з Беларусі — інфармацыя пра перамовы ў Абу-Дабі

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску выпаў першы снег ВІДЭА2

У Крамлі пракаментавалі вынікі сустрэчы з амерыканскімі перамоўнікамі2

Наступны раўнд перамоў па Украіне мае прайсці на наступным тыдні3

Іларыёнаў: Пуцін пойдзе на саступкі тады, калі спыніцца прасоўванне расійскай арміі9

Муж меркаванай кітайскай шпіёнкі Эліс Хуанг сам пазнаёміў яе з кіраўніком Nvidia8

Пуцін, верагодна, стаў дзедам чацвёрты раз. Хлопчыка назвалі Адрыянам1

«Я быў у ГУБАЗіКу, быў у Мінкульце. Куды яшчэ схадзіць?» Віталя Артыста прызналі дармаедам9

Масква згадзілася на ўдзел Еўропы ў перамовах па Украіне11

Мегатоп упершыню выпусціў абутковы адвент-каляндар1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У рамках «новай архітэктуры бяспекі» Масква прапануе вывесці ядзерную зброю і «Арэшнік» з Беларусі — інфармацыя пра перамовы ў Абу-Дабі34

У рамках «новай архітэктуры бяспекі» Масква прапануе вывесці ядзерную зброю і «Арэшнік» з Беларусі — інфармацыя пра перамовы ў Абу-Дабі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць