Для каго мікрадыялёг, а для каго мікраінфаркт!
Мясіць маніфэстантаў дручкамі перад аб'ектывамі, на вачох амбасадараў ды замежных гасьцей было б зусім не глямурна. Піша ў сваім блогу Аляксандар Класкоўскі.
Ініцыятары "Эўрапейскага маршу" са стрыманай радасьцю загаварылі пра "мікрадыялёг". Мо' й рана радавацца, але ж факт тое, што наверсе сапраўды чухаюць патыліцу: што рабіць з гэтым чортавым шэсьцем? І зразумела, што чуханьне адбываецца трохі вышэй, чым на ўзроўні мэрыі, куды адрасавала аўтараў знакамітага ліста спн. Пяткевіч.
Мясіць маніфэстантаў дручкамі перад аб'ектывамі, на вачох амбасадараў ды замежных гасьцей было б зусім не глямурна. Ад збору на Кастрычніцкай заяўнікі элегантна адмовіліся. Таму дазволіць канцэнтрацыю айчынных праэўрапейцаў у раёне сквэру Янкі Купалы было б, здаецца, аптымальным кампрамісам. Абодва бакі нібыта захоўваюць фэйс:)
Але для ўладаў такі кампраміс блізкі да паразы.
Бо, па-першае, многіх стрымлівае ад удзелу ў масавых акцыях менавіта рызыка дастаць дручком, патрапіць на суткі — з усім шлейфам наступных непрыемнасьцяў на працы, у інстытуце і г.д. А калі нібыта "ўжо можна" — маніфэстанты могуць выйсьці куды болей шчыльнымі радамі, чым звычайна. Калі ня гэтым разам (спрацуе інэрцыя), то наступнымі. Джына вулічнай дэмакратыі толькі выпусьці з пляшкі!
Па-другое, кампраміс — гэта ў прынцыпе перавод палітычных апанэнтаў з разраду "шалудзівых людзей" у болей высокую катэгорыю. Цьвёрды "ліхтарат" зашэпчацца: бацька даў слабіну і ўсё такое…
Але ж так недарэчы зноў напінаць стасункі з Эўропай акурат напярэдадні новай бітвы за газ з Масквою!
Так што ёсьць ад чаго пачухаць патыліцу.
Пачакаем да заўтра.
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары