Архіў

Аб прэміі Юхнаўца

Прэмія Янкі Юхнаўца — гэта спроба зьвярнуць увагу чытача на здольнага літаратара.

Гэта і падтрымка гэтага літаратара духоўна, калі ён пачынае разумець, што ягоныя творы цікавяць некага іншага. Таму зьяўленьне гэтай прэміі было струменем жыватворнага кіслароду для пішучых і для чытаючых. Што ж у выніку мы атрымалі? Скорагаворкай прамоўленыя словы, што нехта Макс Шчур з Прагі за свой раман «Там, дзе нас няма» атрымаў гэную прэмію. І што другую прэмію заслужыў 12-гадовы паэт за верш «Крэда». І што адзін сябар конкурсу быў за іншага аўтара.

Мне гэтай інфармацыі мала. Я хачу ведаць, хто такі Макс Шчур? Малады юнак? Сталы чалавек? Адкуль ён родам? Пра што ягоны раман?

А паэт са сваім вершам «Крэда» — хто ён? А ці можна прачытаць ягоны верш на старонках Інтэрнэту ці «Нашай Нівы»? За каго быў той адзіны член журы, які быў за нейкага іншага аўтара? Хто гэты аўтар? Чым ён уразіў гэнага пятага члена журы? Хто яшчэ спадабаўся сябрам журы з прысланых аўтараў?

Прэмія — гэта спроба хоць нейкім чынам запоўніць той вакуўм, які стварылі нашы крытыкі і аналітыкі вакол нашых сучасных аўтараў, што працуюць у літаратуры. У выніку шырокая публіка ня ведае ні саміх крытыкаў, ні новых аўтараў. Жыцьцё бяжыць само па сабе, а літаратары жывуць самі па сабе.

У наш дзівосны, незвычайны, ні да чога ў папярэдняй гісторыі не падобны час дзесьці побач з намі жыве, ходзіць, дыхае новы Міцкевіч, ці Багдановіч, ці Купала. Яму (ім) трэба дапамагчы, стварыць грунт, падрыхтаваць глебу, працягнуць руку, зычліва, шчыра, ласкава і ўзьнёсла падтрымаць першыя парасткі таленту. Дзеля гэтага і патрэбны прэміі.

Ці ня так, шаноўныя спадарове?!

Кастусь Травень, Ворша

Каментары

Цяпер чытаюць

Беларуска моцна схуднела на аземпіку і расказвае, чаму гэта цяжка22

Беларуска моцна схуднела на аземпіку і расказвае, чаму гэта цяжка

Усе навіны →
Усе навіны

Тэрыторыю непрададзенай гістарычнай сядзібы ў Сенненскім раёне ператварылі ў сметнік

Сталі вядомыя падрабязнасці аварыі з удзелам электробуса ў Мінску

На відэа з выпрабавання ракеты «Сармат» журналісты ўгледзелі дзіўную дэталь10

ЗША дамаўляюцца з Даніяй пра адкрыццё новых вайсковых баз у Грэнландыі

Дар'я Домрачава мае ў Беларусі нечаканы бізнэс15

У Мінску зносяць «Вёску навукоўцаў». На яе месцы вырасце прэстыжны ЖК11

«Кропкава будзем адмабілізоўваць часці для таго, каб рыхтаваць іх да вайны». Лукашэнка анансаваў змены ў войску25

Мікола Бугай: Мышыная валтузня — гэта не палітыка50

У Гродне жанчыну затрымалі за крадзеж туй з могілак1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска моцна схуднела на аземпіку і расказвае, чаму гэта цяжка22

Беларуска моцна схуднела на аземпіку і расказвае, чаму гэта цяжка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць