Архіў

Віншаваньні

№ 22 (231), 28 траўня 2001 г.


 Віншаваньні

 

Дарагія “нашаніўцы”!

я будзе перабольшаньнем сказаць, што беларуская нацыянальная пэрыёдыка пачыналася двойчы: у 1906 г., калі ўпершыню выйшла “Наша Ніва”, і ў 1991 г., калі выхад “Нашай Нівы” аднавіўся.

Усё мінулае дзесяцігодзьдзе газэта няспынна разьвівалася: ад часопісу ў газэтным фармаце, арыентаванага на нацыянальна сьведамую эліту, да значна больш дэмакратычнага штотыднёвіка, які апэратыўна адгукаецца на бягучыя падзеі. Аднак увесь гэты час газэта па сваім сьветаглядзе нязьменна заставалася БЕЛАРУСКАЮ. Цягам дзесяцігодзьдзя з “Нашай Нівы” выйшаў шэраг прафэсійна загартаваных журналістаў. Сярод іх – аўтары часопісаў “Arche”, “Калосьсе”, “Фрагмэнты”, радыё “Свабода”, “Рацыя”, “Балтыйскія хвалі”, газэтаў “Беларуская маладзёжная”, “Віцебскі кур’ер”, “Навінкі”, “БДГ”.

Шчыра віншуем Вас зь юбілеем і жадаем плёну ў пошуках НАШАЕ БЕЛАРУСІ!

Праўленьне Беларускай Асацыяцыі Журналістаў

 

Усім вядома,

што праект «першай НН» паўстаў у 1906 г. з праекту газэты «Свабода», праіснаваў амаль дзевяць гадоў і ўрэшце даў плёнам 25 Сакавіка.

На ўсю праграму спатрэбілася 11 гадоў і тры месяцы.

Гэтаксама ўсім вядома, што «другая НН» воляю ейных творцаў паўтарала пачатны шлях першаеж: узьнікла з адноўленае «Свабоды», геаграфічна й мэнтальна атаясамілася зь Вільняю. Але — ужо перасягнула часавыя межы існаваньня, накінутыя «першаю НН».

Вось жа ў нашаніўскае дзесяцігодзьдзе зычу дарагім нашаніўцам ды ўсім нам:

— каб «НН» была вечна, бо “Наша Ніва” ёсьць сынонімам жывое, дынамічнае, разьвіцьцёвае беларушчыны;

— каб лад 25 Сакавіка трыюмфальна ўсталяваўся ў нашай краіне раней за тэрмін, наканаваны «першаю НН».

Вінцук Вячорка, Старшыня БНФ “Адраджэньне”

 

Арганізацыя «Край» віншуе

калектыў рэдакцыі «Нашай Нівы» з 10-й гадавінай аднаўленьня газэты.

«Наша Ніва» яднала беларускіх нацыяналістаў, прышчапляла ім нацыянальныя каштоўнасьці, была адзіным беларускім голасам сярод хлусьні і бруду варожай прапаганды. Мы перакананыя ў тым, што «Наша Ніва» і ў будучыні будзе цьвёрда трымацца нацыянальных прынцыпаў у адлюстраваньні сёньняшняй беларускай рэчаіснасьці.

Зычым вам посьпехаў і плёну ў працы на карысьць нашай Бацькаўшчыны!

Жыве Беларусь! Жыве вечна!

Спартова-Патрыятычная Арганізацыя “Край”

 

“Наша Ніва” – гэта свабода

“Наша Ніва” дае каардынаты нормы.

Такую функцыю ў сучасным свабодным грамадзтве выконваюць дэмакратычныя інстытуты, школа, царква.

“Наша Ніва” сьцьвярджае гіерархію каштоўнасьцяў. Традыцыйна — гэта задача маральнай, інтэлектуальнай, творчай эліты.

“Наша Ніва” трымае нацыянальную пэрспэктыву. Звычайна — гэта роля дзяржавы.

“Наша Ніва” дапамагае заставацца свабодным. Будучыня — за свабодай і “Нашай Нівай”.

Аляксандар Лукашук, дырэктар Беларускае службы Радыё Свабода

 

10 ураджаяў

ноўку ўзаранае нашаніўскае поле, на якім ужо 10 гадоў сеюць і зьбіраюць ураджай.

Зь дзесяці ўраджайных гадоў “Нашае Нівы” кармілася ўся Беларусь.

Нашаніўскі ўмалот – гэта пакаленьне мітынгаў і NRM, Народнага Альбому й коласаўскага ліцэю, самвыдатаўскага друку і Маладога Фронту (менавіта “Наша Ніва” — самае папулярнае сярод маладафронтаўцаў выданьне). Зрэшты, “Наша Ніва” — ужо даўно не газэта. Гэта такая мясьціна. Чытачом я бываю ў “Нашае Нівы” штодня. Іншым разам заходжу на старонкі і ў якасьці аўтара. Абавязкова гляджу на надпісы, абвесткі, якія пакідаюць іншыя наведнікі. За 10 гадоў мне даводзілася тут сёе-тое сеяць. Іншае ўпала пры дарозе — нататкі, рэфлексіі, літаратуршчына. Іншае ўпала ў цярніну — палітыка, рэпартажы, слоўная сумятня. А іншае ўпала на добрую зямлю. Дагэтуль мне згадваюць некалькі артыкулаў: “Брату”, “Новая эра Маладога Фронту”, “Бел-чырвона-белы сьцяг Хрыста”. Мне прыемна і працаваць, і марыць у “Нашай Ніве”. Адно шкада: ня так ужо й часта, як хацелася б. Віншую рэдакцыю, чытача і ўсю краіну. Родзіць Наша Ніва — значыць, жыве Беларусь!

Павал Севярынец, старшыня Маладога Фронту

 

ТБМ

шчыра віншуе Вас з 10-й гадавінай адраджэньня газэты.

Выходзячы ў надзвычай цяжкіх умовах, Вы здолелі ня толькі захаваць, але і распаўсюдзіць сярод моладзі сапраўдны дух беларушчыны і эўрапейскую мэнтальнасьць, якіх так не стае цяпер шмат якім іншым незалежным выданьням. Таму прыміце найлепшыя пажаданьні і зычэньні. Толькі разам мы пераможам! Жыве Беларусь!

Старшыня ТБМ Алег Трусаў


Каментары

Цяпер чытаюць

Хто такі Сяргей Алісеенка, які стварыў ШІ-чат-бот, што трапіў у топ-10 свету разам з ChatGPT і Claude4

Хто такі Сяргей Алісеенка, які стварыў ШІ-чат-бот, што трапіў у топ-10 свету разам з ChatGPT і Claude

Усе навіны →
Усе навіны

Дальнабоя з Баранавічаў, цёзку па прозвішчы нямецкай канцлеркі, асудзілі за «падрыхтоўку да арганізацыі масавых беспарадкаў»7

Прэзідэнт Латвіі: Большасць краін НАТА не адаб'е ракет Расіі1

1,30 рубля за кілаграм бульбы: што прадаюць у Мінску на восеньскіх кірмашах

Каверын задумаўся, чаму б Ціханоўскай не раздзецца, каб прыцягнуць увагу да Беларусі. У шоку былі ўсе63

Дзеці з Бараўлян знайшліся

Дзясяткі старажытных дзід на дне Дзвіны. У Віцебску прайшлі першыя падводныя раскопкі3

Атака дронаў па Маскве. Гарыць НПЗ, які забяспечвае 70 працэнтаў патрэбаў расійскай сталіцы і рэгіёна ў бензіне5

Трамп заявіў, што ў ЗША створаць «Сілы ШІ» і прызначаць адказнага за развіццё штучнага інтэлекту1

Колькі можна сядзець без перапынку, каб не павялічваць рызыкі раку? Навукоўцы знайшлі адказ1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто такі Сяргей Алісеенка, які стварыў ШІ-чат-бот, што трапіў у топ-10 свету разам з ChatGPT і Claude4

Хто такі Сяргей Алісеенка, які стварыў ШІ-чат-бот, што трапіў у топ-10 свету разам з ChatGPT і Claude

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць