Архіў

Сяргей Харэўскі. Вы пра мяне яшчэ згадаеце...

№ 29 (150), 1999 г.


 

Сяргей ХАРЭЎСКІ

Вы пра мяне яшчэ згадаеце...

 

«Вы пра мяне яшчэ згадаеце...» — сказаў незадоўга да сваёй сьмерці Язэп Драздовіч. Беспрацоўны і бяздомны вандроўнік-мастак паміраў у чужой хаце ў поўным забыцьці. Але ён меў рацыю — узгадалі. Пасьля дзесяцігодзьдзяў нябыту...

Прыклад Драздовіча паказальны. Нам вядомыя тысячы імёнаў эўрапейскіх мастакоў і дойлідаў з часоў раньняга Адраджэньня, з канца ХІІІ стагодзьдзя. Калі ж размова вядзецца пра нашае мастацтва ды архітэктуру, дык мы сустракаемся з парадоксам. Нават у эпоху барока, якая прынесла найбольшы плён, мы, маючы тысячы твораў ва ўсіх жанрах, можам па пальцах пералічыць мастакоў, чые імёны ведаем. Напрыклад, жывапісцаў Пятра Яўсяевіча ды Паўла Клачковіча, графікаў Тарасевіча, Вашчанку, Макоўскага... Прытым амаль нічога няведама пра іх біяграфіі. Правал у нацыянальнай памяці ахоплівае пэрыяд у некалькі стагодзьдзяў. У той самы час як у Эўропе імёны мастакоў і дойлідаў, іх жыцьцёвы й творчы шлях былі на слыху ў кожнага адукаванага чалавека. Чаму не адбылося гэтак у Беларусі?

Падказку дае гісторыя нашага стагодзьдзя. У Беларусі мастацтва да апошняга дзесяцігодзьдзя ніколі не існавала без улады. І як толькі мастак станавіўся па-за ўладаю, якая яго патранавала, карміла й рэклямавала, ён прападаў. Пакуль господін Мікешын за царом ставіў манумэнт да 100-х угодкаў перамогі над Напалеонам у Полацку, яго добра ўсе ведалі. Пасьля, як ня стала цара, скульптар зьехаў, помнік узарвалі, забылі. Пакуль таварыш Шагал быў камісарам у Віцебску, яго таксама ведаў кожны. Пры тым нікому не прыходзіла ў галаву аспрэчваць ягоныя эстэтычныя экспэрымэнты. Звольнілі, зьехаў, і забылі. Для іншых мастакоў лёс выпаў і наогул трагічна. Як для Рамана Семашкевіча, які перабег зь Вільні ў СССР. У Менску яго вельмі ж зашанавалі, прыцягвалі да ўдзелу ў выставах і ў афармленьні пэрыёдыкаў. Але кувадла хіснулася ня ў той бок, і ён мусіў быў хавацца ўжо ў Маскве, да свайго канца ў 37-м... Памяць пра яго таксама сьцёрлася.

Падобнае адбылося й з нашымі мастакамі папярэдніх эпох. Мяняліся й замалёўваліся абразы й партрэты, прападалі мастакі. А народ заставаўся статыстам. Молячыся на безыменныя абразы альбо пазнаючы магнацкі партрэт, беларусы не задумляліся над лёсам іх творцаў.

Сёньня мы, на шчасьце, ведаем імёны Мікешына, Шагала, Семашкевіча. І не прыгадваюцца ўжо тыя высілкі многіх і многіх людзей, мастацтвазнаўцаў, публіцыстаў, мастакоў і літаратараў, якія вярнулі іх Беларусі. Як вярнулі і сьветлае імя Язэпа Драздовіча, цягам доўгіх пошукаў, цераз ідэалягічныя перашкоды. Той, хто быў на ўрачыстым адкрыцьці ягонае выставы ў Мастацкім музэі ў 1988 годзе, ніколі таго не забудзе. Колькі было радасьці, захапленьня й... скрухі, што раней усяго гэтага скарбу ня бачыла цэлае пакаленьне.

Тым часам адно за адным, як непатрэбная ўжо збуцьвелая лістота, ападаюць і забываюцца імёны тых, хто працаваў на ўладу...


Каментары

Цяпер чытаюць

Памятаеце былога памежніка, які стаў дальнабойшчыкам і ў Германіі прызнаваўся ў любові да Лукашэнкі? З ім бяда23

Памятаеце былога памежніка, які стаў дальнабойшчыкам і ў Германіі прызнаваўся ў любові да Лукашэнкі? З ім бяда

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі паабяцаў да канца месяца адрамантаваць нафтаправод «Дружба»8

Сацсеткі абмяркоўваюць выступ Джасціна Бібера на фестывалі, за які яму заплацілі 10 мільёнаў даляраў. Што там такога?1

Міністр замежных спраў Літвы выказаў салідарнасць з ЕГУ5

«Гары ў пекле, гніда!» Як Саладуха хадзіў скардзіцца ў КДБ на народную любоў7

«Яна непрымальная». Трампа расцвяліла нават Джорджа Мелоні20

Уласніка мануфактуры «Наш алей» знайшлі жывым1

«Разбярыцеся і пасадзіце. І міністра туды». Лукашэнка даў разнос сваім прызначэнцам за спляжаныя ўгнаенні7

У Расіі скончыў жыццё самагубствам палітзняволены мастак2

Пілот вываліўся, пасажырка засталася ў небе адна — падрабязнасці катастрофы з дэльтапланам пад Мінскам19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памятаеце былога памежніка, які стаў дальнабойшчыкам і ў Германіі прызнаваўся ў любові да Лукашэнкі? З ім бяда23

Памятаеце былога памежніка, які стаў дальнабойшчыкам і ў Германіі прызнаваўся ў любові да Лукашэнкі? З ім бяда

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць