Каханне і сэкс

Ірына Шэйк забараніла абмяркоўваць свае адносіны з Крышціяну Раналду

Ірына Шэйк, што змяніла на пасадзе вядоўцы праекта «Топ-мадэль па-руску» Ксенію Сабчак, вылучыла спіс патрабаванняў прадзюсарам шоу.

Галоўным пунктам, на якім настойвае Ірына, абгаворваючы ўмовы ўдзелу ў праграме, з’яўляецца прыватнасць яе асабістага жыцця — супермадэль катэгарычна забараніла згадваць свае адносіны з футбалістам мадрыдскага «Рэала» Крышціяну Раналду.

Табу ляжыць не толькі на пытаннях журналістаў пра раман, што кругласутачна знаходзіцца пад прыцэлам камер папарацы, забарона накладзеная нават на сяброўскую цікаўнасць удзельнікаў здымачнай групы.

Удзельніцам праекта, якіч мараць паўтарыць лёс Шэйк, таксама не атрымаецца на пляцоўцы вызнаць у яе інструкцыю па спакушэнні аднаго з самых вядомых спартоўцаў на зямным шары — з канкурсанткамі Ірына будзе мець зносіны выключна ў рамках прапісанага сцэнару.

Пераезд у Расію на час здымак у планы новаспечанай тэлевядоўцы зусім не ўваходзіць. Усё дзеянне праекта перамесціцца ў Еўропу. У той жа час райдар рускай прыгажуні досыць сціплы.

— Ірына хоча, каб у яе грымёрцы абавязкова была газаваная і негазаваная вада, садавіна і гародніна — такога меню ёй цалкам дастаткова, — расказалі мэнэджары зоркі.

Здымкі новага сезона нашумелага шоу пачнуцца ўжо праз некалькі тыдняў. Відавочна, вяселле Ірыны і яе каханага, якое абмяркоўвае ўвесь свет, зноў давядзецца адкласці.

Каментары

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў15

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў

Усе навіны →
Усе навіны

ЦРУ папярэдзіла еўрапейскія ўрады аб магчымай атацы расійскіх дронаў на Іспанію, Францыю або Італію5

«На ракеце». Зяленскі рэзка адказаў расійскім журналістам17

У Беларусі можна цалкам законна прадаваць і купляць кватэры і машыны за даляры. Вось як гэта зрабіць7

«Усе мамкі, не разбіраючыся, супраць». Ціханоўскі падзякаваў мужчынам за непублічную падтрымку95

Пачобут у ЗША сустрэўся з Коўлам ФОТАФАКТ2

Сі Дзіньпін прыбыў у ЗША з трохдзённым візітам, Трамп асабіста сустрэў яго ў аэрапорце5

Навукоўцы знайшлі пах, які прымушае людзей больш траціць у сэканд-хэндах

Навукоўцы высветлілі, дзе на Зямлі найбольшыя шанцы перажыць глабальную катастрофу4

«Ён выбраў мяне сам». У Гомелі 19‑гадовая дзяўчына збірае грошы на ўласнага каня5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў15

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць