Усяго патроху

Рымантас Грыгас — галоўным трэнерам жаночай баскетбольнай зборнай

Жаночая зборная Беларусі па баскетболе блізкая да таго, каб атрымаць новага галоўнага трэнера. Пасля перамоваў, што ідуць апошнія тыдні, БФБ і літоўскі спецыяліст Рымантас Грыгас плануюць заключыць пагадненне. Хутчэй за ўсё, да канца месяца (максімум да другой дэкады лютага) фармальнасці будуць улагоджаныя — і асістэнт галоўнага трэнера екацярынбургскага УГМК зойме новую пасаду. Кандыдатура 49-гадовага трэнера была прызнаная аптымальнай у пашыраным спісе, якія ўключаў больш за 15 прозвішчаў.

Такім чынам Грыгас заменіць Анатоля Буяльскага, які доўгі час кіраваў жаночай зборнай дабіўшыся з ёй поспехаў.

***

Рымантас Грыгас нарадзіўся ў 1962 г. у Клайпедзе. Трэнерам стаў у 1995-м, прапрацаваўшы сезон у «Мажэйкае». Затым тры гады аддаў каўнаскаму «Атлетасу», а з сезона-2002/03 прыступіў да працы ў структуры сусветна вядомага «Жальгірыса». Спачатку спецыяліст узначальваў юніёрскую і рэзервовую дружыны «зялёных», тады як з розыгрыша-2006/07 — пасля нядоўгага знаходжання ў статусе асістэнта — стаў кіраўніком флагмана балтыйскага баскетбола. Туды ж вярнуўся ў сезоне-2010/11, гэтаму папярэднічала двухгадовая камандзіроўка ў кіеўскі «Будывельнік».

На ўзроўні нацыянальных каманд Грыгас яшчэ не працаваў, аднак досвед кіравання зборнымі ў яго ёсць. У сярэдзіне мінулага дзесяцігоддзя спецыяліст кіраваў студэнцкай зборнай сваёй краіны. Акрамя таго, у актыве Рымантаса тытул двухразовага чэмпіёна Літвы (2006–07, 2007–08), трыумфатара Балтыйскай лігі (2007–08), уладальніка Кубка Літвы (2008) і Кубка Гомельскага (2009), а таксама званне пераможцы Еўралігі ў руля юніёрскай каманды «Жальгірыса» (2003).

Каментары

Цяпер чытаюць

«Лічу, што гэта мая місія». Беларускамоўны Павел з ДЦП выклікаў хвалю захаплення, зайздрасці і любові4

«Лічу, што гэта мая місія». Беларускамоўны Павел з ДЦП выклікаў хвалю захаплення, зайздрасці і любові

Усе навіны →
Усе навіны

Джон Коўл сазваніўся са Святланай Ціханоўскай10

Суд Еўрасаюза адмяніў санкцыі супраць Міхаіла Гуцэрыева8

На ўсходзе Францыі людзей устрывожыў п'яны алень ВІДЭА4

У Маскве забаранілі публікаваць інфармацыю пра наступствы ўкраінскіх удараў — акрамя афіцыйнай3

Былы беларускі міліцыянер шукае «пародзістую прыгажуню». Называе сябе мільянерам, а сам судзіцца з былой жонкай за аліменты35

Аварыю на чыгунцы ў Белгарадскай вобласці справакавала расійская бомба

Стварылі дзяржаўную камісію для перапісвання падручнікаў па гуманітарных прадметах9

«Прыгажун. Яшчэ больш стаў падобны да прынца». У тыкток нагналі ботаў, якія расхвальваюць прыгажосць Мікалая Лукашэнкі38

«Мець машыну, даражэйшую за кватэру? Такое магчыма толькі ў Мінску». Француз расказаў, чым яго здзіўляюць беларусы8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Лічу, што гэта мая місія». Беларускамоўны Павел з ДЦП выклікаў хвалю захаплення, зайздрасці і любові4

«Лічу, што гэта мая місія». Беларускамоўны Павел з ДЦП выклікаў хвалю захаплення, зайздрасці і любові

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць