У матчы трэцяга круга беларуская тэнісістка ў двух сэтах перамагла прадстаўніцу Латвіі Алену Астапенку — 6:4, 6:4.

Сабаленка захапіла ініцыятыву з пачатку сустрэчы і кантралявала ход гульні, не дазволіўшы саперніцы пераламаць сітуацыю. Матч доўжыўся каля паўтары гадзіны.
У барацьбе за выхад у чвэрцьфінал Сабаленка сустрэнецца з японскай тэнісісткай Наомі Осакай, якая займае 14‑е месца ў сусветным рэйтынгу.
На шляху да 1/8 фіналу беларуска раней перамагла сербку Тэадору Коставіч і амерыканку Макартні Кеслер.
Яшчэ адна прадстаўніца Беларусі Ірына Шымановіч, якая прабілася ў асноўную сетку праз кваліфікацыю, спыніла выступленне ўжо ў першым крузе, саступіўшы швейцарцы Вікторыі Голубіч.
Сёлетні Уімблдон праходзіць з 29 чэрвеня па 11 ліпеня. Агульны прызавы фонд турніру складае 62,4 мільёна фунтаў стэрлінгаў, а пераможцы ў адзіночных разрадах атрымаюць па 3,6 мільёна фунтаў.
Цяпер чытаюць
«Чаму мы павінны неяк ушчэмліваць сябе?». Дырэктарка РТБД патлумачыла, чаму паставіла спектакль паводле Пушкіна ў адным з апошніх тэатраў краіны, які працаваў па-беларуску
Каментары