Грамадства11

У Неа банку змяніўся кіраўнік

Рада дырэктараў ЗАТ «Неа Банк Азія» прызначыла з 1 ліпеня на пасаду старшыні праўлення Алега Кароб'іна. Пра гэта паведамілі Office Life ў банку.

Фота: Неа Банк

6 студзеня 2026 года і да моманту прызначэння Алег Кароб'ін выконваў абавязкі старшыні праўлення. Да яго гэтую пасаду займаў Аляксандр Цітаў, прызначаны ў ліпені 2024 года напярэдадні рэбрэндынгу.

Новы старшыня праўлення працуе ў банкаўскай сферы больш за чвэрць стагоддзя, у тым ліку звыш 20 гадоў — на кіруючых пасадах. Да каманды Неа Банка ён далучыўся ў жніўні 2024 года. У снежні таго ж года яго абралі членам праўлення і намеснікам старшыні праўлення, а ў маі 2025 года ён стаў першым намеснікам старшыні праўлення.

У банку адзначылі, што ў ходзе рэалізацыі стратэгіі на 2025—2027 гады Алег Кароб'ін працягне працу над лічбавай трансфармацыяй Неа Банка, будзе садзейнічаць пашырэнню міжнароднага супрацоўніцтва і дасягненню фінансавых мэт.

У жніўні 2024 года БТА Банк у Беларусі змяніў назву на «Неа Банк Азія». Амаль 99,93 % яго статутнага фонду кантралюе казахстанская кампанія SNRG Capital Eurasia.

Канчатковым бенефіцыярным уласнікам банка з'яўляецца прадпрымальнік Султан Марэнаў, які з 2005 па 2015 год узначальваў праўленне БТА Банка. Ён набыў банк у бізнэсмена Кенеса Ракішава за 230 мільёнаў тэнге (амаль 446 тысяч даляраў), а ў канцы студзеня 2024 года стаў старшынёй савета дырэктараў банка.

Каментары1

  • алкаш
    01.07.2026
    Видно по лицу, только о возрождении родины и думает, наверное будущий кандидат в президенты.

Цяпер чытаюць

Шалёна папулярная мінская блогерка патраціла на святкаванне дня нараджэння амаль $16 тысяч34

Шалёна папулярная мінская блогерка патраціла на святкаванне дня нараджэння амаль $16 тысяч

Усе навіны →
Усе навіны

У вёсцы на Гродзеншчыне можна купіць палову вуліцы за 315 рублёў3

Памёр Андрэй Салаўянаў4

«Выключылася святло — і ўсё адбылося». Новыя сведчанні пра смерць Андрэя Паднябеннага ў калоніі5

Міліцыя назвала імёны людзей, якіх лічыць датычнымі да «Нашага дома» Вольгі Карач2

На вучэннях на Віцебшчыне ловяць людзей з заплечнікамі і джыпы, якія «збіраюцца прарваць мяжу»6

Стральба паміж ГУР і СБУ. Хто стаў прычынай канфлікту?23

«Меркавана, загінуў. Эвакуяваць немагчыма». Мінскі аддзелачнік Аляксей не вернецца з вайны супраць Украіны9

Момант жорсткага ДТЗ у Гродне трапіў на ВІДЭА: 18‑гадовы кіроўца, ратуючыся ад сутыкнення, некалькі разоў перакуліўся6

Пад Энгельсам расстралялі генерала расійскай стратэгічнай авіяцыі21

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Шалёна папулярная мінская блогерка патраціла на святкаванне дня нараджэння амаль $16 тысяч34

Шалёна папулярная мінская блогерка патраціла на святкаванне дня нараджэння амаль $16 тысяч

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць