У Беларусі пачаў працаваць новы сэрвіс для прыёму анлайн-плацяжоў PayPro, які запусціў Банкаўскі працэсінгавы цэнтр, піша Office Life.

Галоўная асаблівасць платформы — магчымасць падключыць інтэрнэт-эквайрынг без абавязковай штомесячнай платы. Прадпрымальнікі будуць аплачваць толькі паспяхова праведзеныя плацяжы. Падключэнне сэрвісу займае да трох працоўных дзён.
PayPro прызначаны найперш для інтэрнэт-крам, службаў дастаўкі і арэнды, турыстычных кампаній, гатэляў, адукацыйных праектаў, а таксама сэрвісаў па продажы квіткоў і падарункавых сертыфікатаў.
Праз сэрвіс можна прымаць плацяжы ад кліентаў з розных краін. Ён падтрымлівае разлікі ў беларускіх рублях, далярах ЗША і еўра, працу з карткамі растэрміноўкі, а таксама прапануе асабісты кабінет для бізнэсу, бясплатны плацежны модуль для сістэм кіравання сайтамі і тэхнічную падтрымку.
Каб падключыць інтэрнэт-эквайрынг праз PayPro, неабходна пакінуць заяўку на сайце сэрвісу або звярнуцца да яго менеджараў. Цяпер платформа супрацоўнічае з шасцю банкамі-экваерамі. Памер камісіі залежыць ад банка і тыпу плацежнай карткі і складае ад 1,3 да 2,9 працэнта.
Цяпер чытаюць
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары