За апошнія суткі ў Беларусь як мінімум тры разы заляцелі расійскія дроны
Інфармацыю пра чарговыя выпадкі залётаў расійскіх беспілотнікаў у Беларусь пры атацы па Украіне 25—26 мая сабраў «Флагшток» паводле даных украінскіх маніторынгавых каналаў.

Гэтым разам залёты фіксаваліся пераважна ў Брэсцкай вобласці. Тэлеграм-канал «Ринда моніторить» заявіў, што ў ноч на 26 мая былі адзначаныя неаднаразовыя залёты БПЛА ва Украіну з тэрыторыі Беларусі:
«Пакуль дакладна не вядома, з якой менавіта краіны быў здзейснены запуск беспілотніка, аднак можна сцвярджаць, што паветраную прастору Украіны ён перасек з боку Брэсцкай вобласці».
Каля 02:50 БПЛА прыляцеў з Беларусі курсам на Дубровіцу ў Ровенскай вобласці, а ў 03:20 адзін з расійскіх дронаў вылецеў з тэрыторыі Ровеншчыны ў кірунку Століна. Раніцай, у 07:10, адразу тры беспілотнікі рухаліся ўздоўж беларуска-ўкраінскай мяжы з Жытоміршчыны на Ровеншчыну, адзначыў канал «еРадар».
Паводле даных гэтага ж рэсурсу, у 23:30 25 мая недалёка ад горада Васілевічы ў Рэчыцкім раёне працаваў борт тактычнай авіяцыі, меркавана, СУ-30.
Да гэтага, днём у панядзелак, каля 10:00 адбыўся залёт БПЛА на Чарнігаўшчыну з Гомельшчыны — дрон накіроўваўся ў бок Славуціча.
Таким чынам, як мінімум тры выпадкі залётаў расійскіх беспілотнікаў у Беларусь зафіксаваныя за мінулыя суткі.
Цяпер чытаюць
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары