Вайна1212

УСУ: Украінска-беларускую мяжу ператварылі ў непрыступную крэпасць ФОТЫ

Украінска-беларускую мяжу значна ўмацавалі і фактычна ператварылі ў магутную абарончую лінію. Украінскія вайскоўцы знаходзяцца ў пастаяннай баявой гатоўнасці і рыхтуюцца да магчымых пагроз або правакацый, піша «РБК-Украіна» са спасылкай на Аператыўнае камандаванне «Захад».

На паўночным кірунку ўкраінцамі пабудаваныя кіламетры палявых умацаванняў, створаныя шматлікія пазіцыі для тэхнікі і агнявых пунктаў. Дадаткова абарону ўзмацняюць мінныя палі, равы і іншыя загароды. Натуральныя ўмовы — лясы, балоты і рэкі — таксама робяць гэтую тэрыторыю цяжкадаступнай.

Памежныя падраздзяленні і вайскоўцы, як сцвярджаецца, кантралююць сітуацыю і гатовы хутка рэагаваць на любыя дзеянні з боку праціўніка.

Украінскі бок лічыць, што, нягледзячы на цяперашнюю адносную цішыню на супольнай мяжы, Беларусь застаецца саюзнікам Расіі і можа выкарыстоўвацца як плацдарм для магчымых ваенных дзеянняў. На беларускай тэрыторыі назіраецца развіццё вайсковай лагістыкі, якая можа быць задзейнічаная ў будучыні.

Украінскае кіраўніцтва рэгулярна адзначае, што Расія спрабуе ўцягнуць Беларусь у вайну і разглядае магчымасць новых аперацый з яе тэрыторыі.

Каментары12

  • Chuc Ramirez Oklahoma
    16.05.2026
    які дурань папрэ у́ штыкавую атаку цяпер ?
    але абарончыя рэдуты вельмі патрэбныя , каб памыйныя шчуры - цяфцел з валетам не палезьлі напралом
  • не такі, як ёсць
    16.05.2026
    Праз гэтую ‘’непрыступную крэпасць’’ рэгулярна з украінскага боку пераходзяць ухілянты. Такая цяпер ‘’непрыступнасць’’
  • Праўда
    16.05.2026
    Прамы вынік рускамірнасці большасці насельніцтва, хоць гэтая большасць таго не разумее, і амаль ніхто ёй не тлумачыць. Ішоў шосты год "абуджэння"...

Цяпер чытаюць

Соф'я Сапега: Пратасевіч нагаварыў на мяне цэлы том крымінальнай справы24

Соф'я Сапега: Пратасевіч нагаварыў на мяне цэлы том крымінальнай справы

Усе навіны →
Усе навіны

У ЗША парады ChatGPT прывялі да смерці жанчыны. Яе сваякі падалі на OpenAI ў суд1

Падчас фестывалю Pradmova ў Празе будзе працаваць выстава малюнкаў палітвязняў

У Брэсце мужчына забіў нажом жонку і цешчу3

Кіроўца аўтобуса Мінск — Вільня спрабаваў правезці 25 тысяч еўра ў трусах6

У цэнтры Гомеля знеслі даўгабуд, які за 13 гадоў так нічым і не стаў1

Колькасць ахвяр чыгуначнай катастрофы ў Іспаніі павялічылася да 64‑х чалавек1

Украіна замест НПЗ пачала атакаваць металургічныя заводы Расіі3

Сын міністра Кубракова стаў начальнікам Цэнтральнага РУУС Мінска. Маёр, але будзе кіраваць палкоўнікамі16

Адпраўлены ў адстаўку намеснік міністра ўнутраных спраў Дзмітрый Карзюк — былы начальнік ДАІ3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Соф'я Сапега: Пратасевіч нагаварыў на мяне цэлы том крымінальнай справы24

Соф'я Сапега: Пратасевіч нагаварыў на мяне цэлы том крымінальнай справы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць