Зладзюжку ў Смалявіцкім раёне вылічылі па абгортцы ад батончыка мюслі
Днямі адбыўся крадзеж з лецішча ў аграгарадку Юр’ева. Невядомы разбіў шкло ў акне і прабраўся у дом, каб скрасці прадукты і алкаголь.

Судовы эксперт на адной з паліц камода знайшоў пакет з цукеркамі і мюслі, а побач з ім — пустую абгортку. Пры апрацоўцы абгорткі на яе паверхні быў знойдзены след пальца рукі.
У выніку высветлілі, што гэта след, пакінуты мясцовым жыхаром 1969 года нараджэння, паведамляе Дзяржкамітэт судовых экспертыз
Міліцыя потым затрымала зламысніка і канфіскавала частку скрадзенай маёмасці.
Каментары