Спорт

19‑гадовы Ілля Протас выкліканы ў асноўны склад «Вашынгтона»

Форвард можа стаць 19‑м беларусам у Нацыянальнай хакейнай лізе

Ілля быў улетку ў трэніровачным лагеры «Вашынгтона», але ў выніку яго адправілі ў фарм-клуб. Фота: NHL.com

19‑гадовы беларускі форвард Ілья Протас выкліканы ў асноўны склад «Вашынгтон Кэпіталз», паведамляе прэс-служба клуба.

У гэтым сезоне малодшы брат форварда «Вашынгтона» Аляксея Протаса дэбютаваў у Амерыканскай хакейнай лізе, дзе набраў 62 (28+34) балы ў 66 матчах за «Хершы», дзе з'яўляецца і найлепшым і па галах і па балах (гол+пас).

Сярод усіх хакеістаў АХЛ Протас займае шостае месца па балах, шостае — па колькасці галоў і сёмае — па галах у большасці (10).

Калі Ілля дэбютуе за «Вашынгтон», то стане 19‑м беларусам у Нацыяльнай хакейнай лізе з 1992 года. У гэтым сезоне ў НХЛ гуляюць сямёра беларусаў.

«Вашынгтон» змагаецца за траплянне ў плэй-оф (Кубак Стэнлі). Пакуль займае 12‑ы радок ва Усходняй канферэнцыі (каб трапіць у плэй-оф, трэба быць восьмымі), адставанне складае тры балы.

Таксама інтрыга, ці дагоніць Аляксандр Авечкін Уэйна Грэцкі па колькасці галоў у НХЛ з улікам Кубка Стэнлі (у мінулым годзе расіянін перагнаў канадца па галах у рэгулярных чэмпіянатах). 

Да завяршэння рэгулярнага чэмпіянату засталося правесці чатыры матчы. Наступны матч «Вашынгтон» згуляе з «Таронта» ў ноч на чацвер па беларускім часе.

Каментары

Цяпер чытаюць

На Мінскім паўмарафоне памёр 50‑гадовы бягун. Вось што вядома пра Аляксея Дашыневіча8

На Мінскім паўмарафоне памёр 50‑гадовы бягун. Вось што вядома пра Аляксея Дашыневіча

Усе навіны →
Усе навіны

«Альтэрнатыва для Германіі» перамагае на выбарах у Саксоніі-Анхальт72

«Няўжо шкада гэтую салату?» Дэпутат Вадзім Баравік сказаў, хто павінен плаціць на спатканні16

Уіткаф і Кушнер ацанілі сустрэчу ў Кіеве. Зяленскі падарыў ім футболкі з надпісам «Київський режим»6

Беларусы адкрылі ў Буэнас-Айрэсе кафэ, дзе цэлы дзень падаюць дранікі9

26‑гадовая дзяўчына пры абгоне вылецела ў кювет і разбілася насмерць пад Оршай7

Вядомую егіпецкую тэлевядучую прысудзілі да смяротнага пакарання5

Калі дзіця прагульвае ўрокі, бацькам могуць даць штраф да 450 рублёў6

У бабулі і дзядулі з Палесся 57 унукаў і 38 праўнукаў6

«Я туды не вярнуся ніколі»: Каверын пра Беларусь51

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На Мінскім паўмарафоне памёр 50‑гадовы бягун. Вось што вядома пра Аляксея Дашыневіча8

На Мінскім паўмарафоне памёр 50‑гадовы бягун. Вось што вядома пра Аляксея Дашыневіча

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць