Колькасць палітвязняў у Беларусі ўпершыню за чатыры гады знізілася да 897 чалавек
Пасля апошніх хваляў памілаванняў колькасць афіцыйна прызнаных палітычных зняволеных у Беларусі ўпала ніжэй за адзнаку ў 900 чалавек — такога паказчыка не фіксавалася ўжо больш за чатыры гады.

Нягледзячы на вызваленні, праваабарончая супольнасць канстатуе, што рэпрэсіі ў краіне не спыняюцца. Толькі за апошні тыдзень стала вядома пра новыя масавыя затрыманні вернікаў і святароў, а таксама пра суровыя прысуды васьмі жанчынам па справе «дваровых чатаў».
«У бліжэйшыя дні будуць прынятыя новыя заявы па палітвязнях, таму без спынення рэпрэсій лічба палітзняволеных, на жаль, будзе толькі павялічвацца», — пішуць праваабаронцы.
Праваабаронцы звяртаюцца з заклікам паведамляць пра факты пераследу сваякоў, пра якія яшчэ невядома шырокай грамадскасці. Гэта неабходна для дакладнай фіксацыі маштабаў рэпрэсій і аказання падтрымкі тым, хто застаецца за кратамі.
Праваабаронцы адзначаюць, што ўсе 250 чалавек, якія выйшлі на волю на гэтым тыдні, раней былі ўключаны ў спісы пераследаваных па палітычных матывах.
-
Лукашэнка: Час вяртацца да практыкі, калі Беларусь адказвала за Калінінград, Піцер, Маскоўскую вобласць, часткова Маскву
-
«Еўрапейцы зусім не абавязаныя ісці за амерыканцамі». Прадстаўнік прэзідэнта Польшчы пракаментаваў зварот групы беларускіх палітвязняў да лідараў краін Еўропы
-
Лукашэнка расказаў, на каго з расіян падобныя беларусы
Цяпер чытаюць
Дарадца прэзідэнта Польшчы пракаментаваў зварот Калеснікавай і Золатавай: Лукашэнка выпускае некалькі дзясяткаў вязняў, а на наступны дзень затрымлівае новых
Каментары
Але яны таксама рэпрэсаваныя, незаконна асуджаныя.
Адзіны лічыльнік палітзняволеных не з'яўляецца паказчыкам моцнасці рэпрэсій.
Калі ў нейкі момант здарыцца, што датаргуюцца, што ён стане 0 - гэта будзе значыць, што ўсё, няма рэпрэсій, усё добра? Не.
Карная сістэма адаптуецца, трэба каб і нашыя праваабаронцы і палітыкі ў эміграцыі адаптаваліся.
Пастаянна казаць не толькі пра лічбу палітзняволеных, а і пра іншых рэпрэсаваных.