Вайна2424

«Можа хопіць вату качаць?» «Белорусский силовик» атакуе «партыю міру» ў кіраўніцтве Расіі

Канал, створаны беларускім ГУБАЗіКам, патрабуе вайны да пераможнага канца. Ён сцвярджае, што вядзенне перамоў дэматывуе расіян. І пусціў дроцік у канкрэтнага чалавека ў атачэнні Пуціна.

Дарадца прэзідэнта Расіі Юрый Ушакоў, спецпасланнік прэзідэнта ЗША Стыў Уіткаф, спецпасланнік прэзідэнта Расіі Кірыл Дзмітрыеў і пасланнік прэзідэнта ЗША Джарэд Кушнер на сустрэчы ў Крамлі, 22 студзеня 2026. Фота: Alexander Kazakov/Sputnik, Kremlin Pool Photo via AP

«На жаль, проста на вачах узмацняецца раскол у расійскім прадзяржаўным лагеры, — напісаў сёння канал «Белорусский силовик» у пасце, адрасаваным расійскай аўдыторыі, і патлумачыў. — Немагчыма і нармальна ваяваць, і адначасова весці перамовы».

Канал, створаны Артурам Гайко, адзначае нарастанне расколу ў расійскім грамадстве: «Гэта можна назіраць нават у каментарыях ва ўсіх каналах, дзе асвятляецца тэма баявых дзеянняў. Ты літаральна заходзіш туды, і ў кожным пасце — узаемныя абвінавачванні».

«Белорусский силовик» атакуе тых людзей у кіраўніцтве Расіі, якія выступаюць за перамовы, і канкрэтна намякае на гендырэктара Расійскага фонду прамых інвестыцый Кірыла Дзмітрыева:

«Можа хопіць вату качаць? Падбіраць словы, каб не пакрыўдзіць «паважаных партнёраў», угаворваць, шукаць магчымасці злятаць у Маямі, каб пакатацца на бордзе. Іран, які мае ў разы менш магчымасцяў, прадэманстраваў, што праціўнік разумее толькі сілу і лічыцца будзе толькі з ёй.

У нейкі момант прыйдзецца зрабіць выбар: хто табе даражэйшы — свае ці чужыя?»

Крык душы Артура Гайко знайшоў водгук у асяродку расійскіх ваенкараў. Яго перапосцілі шматлікія іншыя каналы.

«Праціўнік разумее толькі сілу і лічыцца будзе толькі з ёй», — гэтыя словы акцэнтуе канал «Два маёры».

Вайна стала залатой жылай не толькі для расійскага ВПК, але і для прапагандысцкага апарата. Яе спыненне, адмова Масквы ад курсу на распальванне і супрацьстаянне, будзе азначаць і змяншэнне фінансавання шавіністычнага кантэнту, у тым ліку і ваенкараў, якія да 2022 года не адыгрывалі вялікай ролі ў расійскай інфапрасторы. Для многіх з іх працяг вайны — гэта яшчэ і захаванне ўласнай значнасці.

У той жа час у расійскім грамадстве нарастае стома ад бясконцага канфлікту, які Аляксандр Лукашэнка ў 2025 годзе назваў «цягамоцінай, якую трэба сканчаць». Расія страціла ад 300 да 350 тысяч чалавек забітымі. Яшчэ прыкладна столькі ж засталіся інвалідамі. Большасць захопленых Расіяй населеных пунктаў сцёртыя дашчэнту пры захопе. Паток добраахвотнікаў у расійскую армію перасох, расіяне вытрацілі запасы вайсковай тэхнікі. 

Тым не менш перамовы аб спыненні вайны ідуць туга, бо Расія хоча дадатковых тэрытарыяльных саступак. Рост цэнаў на энерганосьбіты ў выніку атакі ЗША і Ізраіля на Іран даў Маскве надзею на рост даходаў. З гэтым можа быць звязанае і ажыўленне «партыі вайны», што была ўжо і заклякшы.

Рыторыка «Белорусского силовика» пярэчыць публічнай рыторыцы самога Аляксандра Лукашэнкі, які на словах выступае за мір тут і зараз.

Раней «Белорусский силовик» мачуліў улады Расіі і за спыненне ўдараў па ўкраінскай энергетыцы. «Трывожныя навіны паступаюць», — так пачыналася першае паведамленне канала пра мараторый на ўдары.

Супрацоўнік ГУБАЗіКа Артур Гайко. Фота: sb.by

Тэлеграм-канал «Белорусский силовик» узнік у сакавіку 2022 года, калі расіяне штурмавалі Кіеў. Дзякуючы калабарацыям з такімі ж расійскімі Z-каналамі і распальванню ваеннай істэрыі ён узляцеў да 437 тысяч падпісчыкаў — беларусаў сярод іх мала, ён працуе на ўнутрырасійскую аўдыторыю. «Наша Ніва» пайшла па слядах, пакінутых яго стваральнікам у інтэрнэце, і высветліла раней, што за каналам стаіць Артур Гайко, афіцэр ГУБАЗіКа Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі.

Цяжка сказаць, наколькі вялікая частка беларускіх сілавікоў цалкам ідэнтыфікуюць сябе з Расіяй і кіруюцца такімі чалавеканенавісцкімі ідэямі, як аўтары «Белорусского силовика». Аднак відавочна, што гэтая частка мае картбланш для дзеяння і прапаганды сваёй рускамірнай, фактычна русафашысцкай ідэалогіі.

Каментары24

  • Бубубу
    16.03.2026
    [Рэд. выдалена]

    [Зрэдагавана]
  • Федзя
    16.03.2026
    Отправить весь ГУБОПиК на сво, чтобы самим не пришлось руки марать!
  • Ботам
    16.03.2026
    Лукабот, твой лукашыст Артурчык, як і сам Лукашэнка падтрымлівае Расію, Пуціна і вайну. Ідзі з казкамі метадычкі на БТ.

Ва Украіне арыштавалі беларускага добраахвотніка Жэрара. Пры ім нібыта было каля мільёна еўра14

Ва Украіне арыштавалі беларускага добраахвотніка Жэрара. Пры ім нібыта было каля мільёна еўра

Усе навіны →
Усе навіны

Кіеўскі суд падоўжыў арышт Іны Кардаш, якую падазраюць у шпіянажы на КДБ. Яна паскардзілася на ўмовы ўтрымання4

Адну з жанчын па справе «дваровых чатаў» асудзілі на 10 гадоў6

ДАІ: Калі аўто, выязджаючы з двара, саб'е самакат, то вінаватым прызнаем самакатчыка11

Па справе Гаюна асудзілі Настассю з Віцебска, якая рабіла кар'еру ў вялікіх кампаніях у Расіі5

Гарналыжны комплекс «Лагойск» закрываецца пасля 22 гадоў працы8

У Беластоку адбыўся мітынг-канцэрт да Дня Волі2

Легендарныя «Хутка-Смачна» яшчэ існуюць і карыстаюцца папулярнасцю1

Што рабіць з кнігамі, якія трапілі ў спіс забароненых у Беларусі? Адказалі ў Мінінфармацыі13

Колькі каштуе дарослай жанчыне зрабіць прышчэпку ад ВПЧ у Беларусі і дзе яе шукаць?1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ва Украіне арыштавалі беларускага добраахвотніка Жэрара. Пры ім нібыта было каля мільёна еўра14

Ва Украіне арыштавалі беларускага добраахвотніка Жэрара. Пры ім нібыта было каля мільёна еўра

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць